Темы

Тыдзень справаздач дэпутатаў

Тыдзень справаздач дэпутатаў
Сустрэчу з глушчанамі праводзіць дэпутат Аляксандр Лугін

У Глускім раёне, як і па ўсёй Магілёўскай вобласці, з 20 па 28 лютага праходзіў адзіны тыдзень справаздач дэпутатаў, расказалі рэдакцыі ў раённым Савеце дэпутатаў. Адна з сустрэч адбылася ў гандлёвай зале магазіна “Родны кут” № 3, яе правяла Таццяна Дзяшчэня, дэпутат па Глускай выбарчай акрузе № 5. Размова з людзьмі ў асноўным тычылася гандлёвага абслугоўвання насельніцтва. Значных заўваг ці крытычных выказванняў не прагучала, пакупнікоў задавальняюць і асартымент, і якасць абслугоўвання ў магазінах раённага спажывецкага таварыства (Таццяна Васілеўна працуе ў Глускім райпо і адказвае менавіта за гандлёвае абслугоўванне). У якасці станоўчых называліся і гэты “Родны кут”, і “Мегаопт”, і сельскі магазін у Балашэвічах. Цяпер няма дэфіцыту тавараў нідзе, хоць у Глуску, хоць на сяле, адзначалі людзі, канкурэнцыя з боку гандлёвых сетак падштурхоўвае мясцовых кааператараў трымаць высокі ўзровень, адпавядаць сучасным патрабаванням. А людзі, пакупнікі, ад гэтага толькі выйграюць.

Пра стан дарог у Глуску гаварылі выбаршчыкі з Аляксандрам Лугіным, дэпутатам раённага Савета па Глускай выбарчай акрузе № 13. На некаторыя пытанні Аляксандр Лугін, як галоўны інжынер “Жылкамгаса”, даў адказы на месцы. У прыватнасці, паведаміў, што грэйдзіраванне незаасфальтаваных вуліц пачнецца, як толькі дазволяць умовы надвор’я, а пра перспектыву будаўніцтва цэнтральнай каналізацыі па вуліцах Вазнясенскай, Дарожнай і завулку Дарожным паабяцаў даведацца ў адпаведных інстанцыях.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота аўтара

Последние новости

Общество

Могут ли сотрудники милиции оказать содействие в трудоустройстве подучетной категории граждан?

30 июля 2025
Читать новость
Актуально

На мінулым тыдні ў Глуску пабываў міністр архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь Аляксандр Студнеў

30 июля 2025
Читать новость
Общество

Сергей Ковальчук передал Глусскому ФСК денежный сертификат

30 июля 2025
Читать новость
Общество

В Глуске прошел республиканский семинар работников физкультуры и спорта

30 июля 2025
Читать новость
Актуально

Александр Лукашенко: Беларусь очень хочет активизировать сотрудничество с Эфиопией

30 июля 2025
Читать новость
Беларусь помнит

Евгения Никитина, педагог-психолог детсада № 4, в этом году была участницей международного молодежного патриотического проекта «Дорогами памяти и славы»

30 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем