Темы

Сімвалы, якія аб’ядноўваюць

Сімвалы, якія аб’ядноўваюць

Чатырнаццатага мая ў нашай краіне адзначалася свята — Дзень Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. З гэтай нагоды ў Глуску прайшло тэматычнае мерапрыемства, удзельнікамі якога сталі актывісты піянерскай арганізацыі і Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Гутарку з імі правяла галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Таццяна Мельнікава. Атрымаўся сапраўдны ўрок, на якім школьнікам нагадалі пра сімвалы нашай дзяржавы, якія адлюстроўваюць міралюбства, працавітасць і гасціннасць беларусаў, павагу да продкаў і свайго мінулага, непарушнасць і цэласнасць тэрыторыі нашай краіны.

Падлеткі не толькі разам выканалі гімн, але і прынеслі ўрачыстую клятву вернасці дзяржаўным сімвалам Беларусі. Вось яе словы: “Мы, прадстаўнікі маладога пакалення, якое выхавана ў традыцыях павагі да гераічнага мінулага і подзвігаў продкаў, якое думкамі, пачуццямі і справамі даказвае вернасць Бацькаўшчыне, якое з гонарам бярэ на сябе адказнасць за будучыню Беларусі, клянёмся ў вернасці Дзяржаўнаму флагу, Дзяржаўнаму гербу і Дзяржаўнаму гімну Рэспублікі Беларусь і нашай Радзіме, якую яны сімвалізуюць. Клянёмся быць годнымі грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, захоўваць мір і згоду на беларускай зямлі і, калі спатрэбіцца, абараняць яе гэтак жа годна і самааддана, як і нашы прадзеды ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Клянёмся назаўжды захаваць словы гэтай свяшчэннай клятвы ў сэрцы, усё жыццё быць сапраўднымі патрыётамі Беларусі, перадаць любоў да Радзімы сваім нашчадкам!”

Гэта былі асабліва ўрачыстыя моманты сустрэчы, лагічнай кропкай якой стаў агульны фотаздымак моладзі з беларускімі флагамі.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Фота аўтара

Последние новости

80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Эхо войны

11 мая 2024
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Моя деревня Осы-Колёса

11 мая 2024
Читать новость
АПК

Общественный порядок в сельской местности — на особом контроле

10 мая 2024
Читать новость
Общество

Дорога длиною в 88 лет

10 мая 2024
Читать новость
Актуально

Профилактическая акция «Пьяному и бесправному не место на дороге!» пройдет с 10 по 15 мая в Глусском районе

10 мая 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности сохранения мира: нам надо выстоять и не дать себя втянуть в конфликты

10 мая 2024
Читать новость
Актуально

Афиша выходного дня. Мероприятия в Глуске 11—12 мая

10 мая 2024
Читать новость
Актуально

Мероприятия ко Дню Государственного флага, Государственного герба, Государственного гимна Республики Беларусь в Глуске

10 мая 2024
Читать новость
Актуально

Эх, люди, люди… Из звонка в редакцию

10 мая 2024
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Глусский школьник сыграл главную роль в клипе белорусской группы SKYNET «Я живой».

10 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Общество

Глускі раён у 1930-я. Лічбы і факты

4 мая 2024
Стрелка вверх
Беларусь помнит

Глуск празднует День Победы. Фоторепортаж

9 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Программа праздничных мероприятий в День Победы, Глуск

7 мая 2024
Стрелка вверх
Духовность

Расписание богослужений и освящения пасхальных приношений в православных храмах Глусского района

3 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

На сувязі з чытачом. Па маршруце аўтакрамы

3 мая 2024
Стрелка вверх
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

Афиша выходного дня. Мероприятия в Глуске 11—12 мая

10 мая 2024
Стрелка вверх
Власть

Лукашенко подписал указ о призыве офицеров запаса на военную службу

29 апреля 2024
Стрелка вверх