Темы

У Цэнтры творчасці Глуска наладзілі для школьнікаў старадаўні абрад “Багач”

У Цэнтры творчасці Глуска наладзілі для школьнікаў старадаўні абрад “Багач”

Восеньскія святы заўсёды былі, бадай што, самымі любімымі ў беларусаў, бо  ў гэты час у сялян завяршалася цяжкая, напружаная пара сельскагаспадарчых работ. У верасні звычайна заканчвалі збіраць ураджай, і як вынік гэтай вялікай працы — абрад і свята “Багач”. Праводзілі яго ў розных кутках Беларусі, але не па ўсёй тэрыторыі. Называлі яго па-рознаму: Багатнік, Багатуха, Гаспожка Багатая, Другая Багародзіца, Другая, Малая, Меншая Прачыстая і іншымі назвамі. Абрад прымяркоўвалі да дня восеньскага раўнадзенства, а з прыходам хрысціянства — да дня нараджэння Божай Маці. Гэта свята толькі падсумоўвала зробленае, а сялян чакалі далейшыя, але ўжо значна меншыя, работы: “Багач — бярыся за рагач (саху), ідзі пад авёс араць”.

Каб сучасныя дзеці не забываліся на традыцыі продкаў, у Цэнтры творчасці Глуска расказалі і паказалі вучням з гімназіі, як праводзіўся калісьці абрад “Багач”. Галоўнымі атрыбутамі яго з’яўляюцца сноп жыта і кошык з зернем: іх асвячаў свяшчэннік і яны захоўваліся ў чырвоным куце адной з сялянскіх хат да наступнага ўраджаю. Калісьці ў адзін вялікі кошык па жмені свайго зерня з новага ўраджаю неслі сяляне з усёй вёскі, а потым асвечаным зернем абносілі вёску. Зараз жа дзеці па кругу бралі з мяшэчка крыху зярнятак і сыпалі ў агульны кошык. А яшчэ кожны з вучняў дакрануўся да сімвалічнага жытнёвага снапа. Лічылася, што гэтыя абрадавыя дзеянні маюць магічны сэнс: яны павінны засцерагчы ўдзельнікаў абраду ад бяды і хвароб, ад нячысцікаў і злых сіл.

Кожнае свята і раней, і сёння не абыходзіцца без забаў і гульняў. Вось і на мерапрыемстве Цэнтра творчасці дзеці таксама забаўляліся рознымі гульнямі, але ўжо з сучаснымі элементамі. Напрыклад, усім вядома гульня “Гарачая бульба”, калі ўдзельнікі адзін аднаму хутка перадаюць пад музыку “бульбу”, а той, у каго яна застанецца ў руках, калі музыка спыніцца, выбывае з гульні. Дык вось зараз выбываючаму ўдзельніку яшчэ патрэбна было і выканаць трэндавы танец з Цік-Тока. Некаторыя дзеці саромеліся, а іншыя дык вельмі прыгожа танчылі. Яшчэ гулялі ў “Пярсцёнак” (і ў нашым дзяцінстве гэту гульню вельмі любілі — “пярсцёначак, пярсцёначак, выйдзі на ганачак”), у “Малечыну-калечыну” і “Залатыя вароты”, на хуткасць збіралі лыжкаю бульбу ў кошык. Асабліва спадабалася гімназістам гульня, якая называлася “Кот у мяшку”. Патрэбна было з завязанымі вачыма распазнаць садавіну і гародніну з кошыка. Банан пазналі абсалютна ўсе гульцы, а яшчэ бульбу, перац, кукурузу, цыбулю. А вось часнок і пацісон (асабліва апошні) заставілі дзяцей задумацца. Пацісон, напэўна, яны бачылі ў сваім жыцці ўпершыню. Цяпер будуць ведаць, як ён выглядае.

Пакуль большасць рабят гуляла ў актыўныя гульні, іншыя на майстар-класе плялі сабе бранзалеты-абярэгі з нітак. Цікава, што такой справай займаліся не толькі дзяўчынкі, а і хлопчыкі. Некаторыя з іх, як высветлілася, майстры ў гэтай справе, бо пастаянна ходзяць на адпаведны гурток у Цэнтр творчасці.

Этнографы лічаць “Багач” ужо зніклым абрадам. Але паступова ён адраджаецца, праводзяць яго зараз у Вязынцы, у Дудутках, іншых турыстычных месцах і музеях Беларусі, а таксама вось і ў нас у Цэнтры творчасці.

Вольга ЯНУШЭЎСКАЯ

Фота аўтара

Последние новости

80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Эхо войны

11 мая 2024
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Моя деревня Осы-Колёса

11 мая 2024
Читать новость
АПК

Общественный порядок в сельской местности — на особом контроле

10 мая 2024
Читать новость
Общество

Дорога длиною в 88 лет

10 мая 2024
Читать новость
Актуально

Профилактическая акция «Пьяному и бесправному не место на дороге!» пройдет с 10 по 15 мая в Глусском районе

10 мая 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности сохранения мира: нам надо выстоять и не дать себя втянуть в конфликты

10 мая 2024
Читать новость
Актуально

Афиша выходного дня. Мероприятия в Глуске 11—12 мая

10 мая 2024
Читать новость
Актуально

Мероприятия ко Дню Государственного флага, Государственного герба, Государственного гимна Республики Беларусь в Глуске

10 мая 2024
Читать новость
Актуально

Эх, люди, люди… Из звонка в редакцию

10 мая 2024
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Глусский школьник сыграл главную роль в клипе белорусской группы SKYNET «Я живой».

10 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Общество

Глускі раён у 1930-я. Лічбы і факты

4 мая 2024
Стрелка вверх
Беларусь помнит

Глуск празднует День Победы. Фоторепортаж

9 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Программа праздничных мероприятий в День Победы, Глуск

7 мая 2024
Стрелка вверх
Духовность

Расписание богослужений и освящения пасхальных приношений в православных храмах Глусского района

3 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

На сувязі з чытачом. Па маршруце аўтакрамы

3 мая 2024
Стрелка вверх
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

Афиша выходного дня. Мероприятия в Глуске 11—12 мая

10 мая 2024
Стрелка вверх
Власть

Лукашенко подписал указ о призыве офицеров запаса на военную службу

29 апреля 2024
Стрелка вверх