Темы

Дзецям пра законы грошай

Дзецям пра законы грошай

На днях да пяцікласнікаў  Глускай школы № 2 наведаліся супрацоўнікі разлікова-касавага цэнтра № 15 у г. п. Глуск філіяла ААТ “Белаграпрамбанк”. Выконваючая абавязкі начальніка РКЦ Ніна Лане і выконваючая абавязкі начальніка аддзела рознічных паслуг РКЦ Ірына Парахаўнік прыйшлі не з пустымі рукамі. У падарунак кожнаму вучню яны прынеслі брашуру з казкамі “Твае першыя фінансы”. Напачатку Ніна Лане павіншавала ўсіх з новым навучальным годам і правяла невялікі фінансавы ўрок — коратка пазнаёміла дзяцей са зместам брашуры, у якую ўвайшлі захапляльныя гісторыі пра падзеі, што адбываюцца з галоўнымі героямі і казачным персанажам Агрыкам. З гэтых расказаў можна даведацца, як працуюць банкі і якія паслугі яны аказваюць, як адрозніць сапраўдныя грошы ад фальшывых, як папоўніць баланс свойго тэлефона, не выходзячы з дома, што неабходна зрабіць, каб лёгка накапіць грошай на важную пакупку, і шмат іншых цікавых фактаў. “Фінансавая граматнасць дапаможа кожнаму з вас, рабяты, зараз і ў будучым граматна ўпраўляць сваімі сродкамі, — зазначыла выступаючая. — Ведаючы законы грошай, можна не толькі навучыцца іх правільна размяркоўваць, але і памнажаць свой капітал”.

Пасля мерапрыемства мы папрасілі Ніну Лане расказаць пра мэты акцыі. Вось што яна паведаміла:

— Белаграпрамбанк прытрымліваецца актыўнай пазіцыі ў адносінах да пытання фінансавай граматнасці насельніцтва, у тым ліку малодшага пакалення. Акцыя “Твае першыя фінансы” стартавала па ўсёй краіне ў Дзень ведаў і завершыцца 30 верасня. Чаму былі выбраны менавіта пятыя класы? Да пэўнага ўзросту дзеці не задумваюцца над тым, адкуль бацькі бяруць грошы, і не разумеюць, як рацыянальна іх траціць. Пяцікласнікі лічацца ўжо сярэдняй ступенню школы, і з гэтага ўзросту самы час вучыць дзяцей правільна распараджацца грашыма. Падтрымка падрастаючага пакалення з’яўляецца адным з важнейшых элементаў стратэгіі нашага банка, і выданне зборніка фінансавых казак стала яе практычным увасабленнем. Спадзяёмся, што чытанне казак стане адначасова  захапляючым і карысным заняткам для дзяцей, і многія з іх, прачытаўшы кнігу “Твае першыя фінансы”, зробяць для сябе важныя адкрыцці, якімі абавязкова захочуць падзяліцца з сябрамі, бацькамі і настаўнікамі. Дзеці павінны разумець, што грошы проста так не атрым-ліваюць — іх зарабляюць. А каб іх зарабіць, трэба добра вучыцца.

Хацелася б яшчэ дадаць, што арганізатарам рэспубліканскай акцыі “Твае першыя фінансы” Белаграпрамбанк стаў невыпадкова. З 2007 года ў банку дзейнічае ўнікальная дзіцячая ашчадная праграма “Расці вялікі!”, дзякуючы якой кліентам банка можа стаць кожнае дзіця незалежна ад свайго ўзросту. І ў брашуры, якую атрымалі школьнікі ў падарунак, якраз можна знайсці адказы на многія цікавыя фінансавыя пытанні.

Вольга ЧУЧВАЛ

Фота аўтара 

Последние новости

АПК

Корманарыхтоўка — адказны этап

12 мая 2025
Читать новость
Общество

Статистический обзор ко Дню семьи

12 мая 2025
Читать новость
Власть

Активизироваться в экономике. Лукашенко о главной задаче в сотрудничестве с Вьетнамом

12 мая 2025
Читать новость
Происшествия

В деревне Городок сгорел жилой дом

12 мая 2025
Читать новость
Актуально

Не станьте жертвой телефонных мошенников

12 мая 2025
Читать новость
Власть

День Победы в двух столицах, откровенные заявления, марафон встреч и музей народных достижений. Итоги недели Президента

12 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем