Темы

Амерыканскія спецыялісты правядуць у рэгіёнах Беларусі трэнінгі па мясной і малочнай жывёлагадоўлі

Група спецыялістаў па племянной жывёлагадоўлі з ЗША з 27 кастрычніка па 4 лістапада прыбудзе ў Беларусь. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі.

“Прадугледжваецца, што амерыканскія эксперты правядуць трэнінгі па малочнай і мясной жывёлагадоўлі для спецыялістаў Магілёўскай і Віцебскай абласцей — 28 і 29 кастрычніка, Мінскай і Гомельскай — 30 кастрычніка, Гродзенскай і Брэсцкай — 2 і 3 лістапада. Плануецца, што ў гэтых рэгіёнах члены амерыканскай дэлегацыі наведаюць малочнатаварныя фермы, вывучаць мясцовы вопыт і дадуць практычныя рэкамендацыі”, — удакладнілі ў прэс-службе.

Як чакаецца, 31 кастрычніка дэлегацыя ЗША сустрэнецца ў Мінску з міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Леанідам Зайцам. Бакі плануюць абмеркаваць рэкамендацыі, якія будуць выкарыстаны пры распрацоўцы праграмы развіцця малочнай і мясной жывёлагадоўлі Беларусі да 2020 года.

У цэлым, як адзначылі ў прэс-службе, амерыканскі бок у час візіту разлічвае зрабіць акцэнт на некалькіх напрамках. У тым ліку спецыялісты з ЗША плануюць вывучыць патрэбнасці мяса-малочнай галіны Беларусі для падрыхтоўкі адпаведнага даклада для Мінсельгаса сваёй краіны, абмеркаваць падрыхтоўку да пастаўкі ў Беларусь са Злучаных Штатаў племянной жывёлы высокай прадукцыйнасці. “Гэта трэба для таго, каб першыя такія пастаўкі былі выкананы ў пачатку 2016 года”, — удакладнілі спецыялісты.

У склад замежнай дэлегацыі ўключаны прадстаўнікі Амерыканскай асацыяцыі трансферу эмбрыёнаў, Нацыянальнай асацыяцыі жывёлагадоўлі, Амерыканскай асацыяцыі кароў пароды джэрсі, Універсітэта штата Айдаха, кампаніі U.S. Livestock Genetics Export, Inc. У праграму знаходжання экспертаў уключана сустрэча з кіраўніцтвам РУП “НПЦ НАН Беларусі па жывёлагадоўлі”.

Як паведамлялася, у маі бягучага года адбыўся візіт беларускай дэлегацыі на чале з міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Леанідам Зайцам у ЗША. У праграму візіту ўвайшлі сустрэчы з намеснікам міністра сельскай гаспадаркі Злучаных Штатаў Алексіс Тэйлар, міністрамі сельскай гаспадаркі штатаў Вісконсін і Паўночная Дакота, губернатарамі штатаў Паўночная Дакота і Небраска, кіраўніцтвам сельскагаспадарчых ВНУ, прадстаўнікамі амерыканскага бізнесу, гандлёвымі кампаніямі. Беларуская дэлегацыя наведала таксама фермерскія гаспадаркі.

Последние новости

80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Сказать спасибо за мирное небо. Поздравления принимал Евгений Тимофеевич Шилов

13 мая 2025
Читать новость
Образование

На финишной прямой. Когда пройдут «последние звонки» и выпускные?

13 мая 2025
Читать новость
АПК

На полях Глусского района

13 мая 2025
Читать новость
Спорт

В Глуске прошел турнир по бильярду

13 мая 2025
Читать новость
АПК

Корманарыхтоўка — адказны этап

12 мая 2025
Читать новость
Общество

Статистический обзор ко Дню семьи

12 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем