«Калядны кірмаш» у краязнаўчым музеі

У Глускім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі адкрылася выстава работ бабруйскіх умельцаў «Калядны кірмаш».
На выстаўцы прадстаўлены сувенірныя экспанаты: мяккія цацкі, дэкаратыўныя свечкі, зробленыя выхаванцамі Каменскага дома-інтэрната, драўляныя іконы, карціны, таблічкі з надпісамі «Банька», «Лёгкого пара!», «Банька — друг человека!» рамесніка Андрэя Сянькова, карціны Антаніны Сямёнавай, Раісы Красноўскай, Людмілы Калмыковай і Наталлі Міхалап, зробленыя ў тэхніцы габеленавай вышыўкі.
Усе работы можна купіць. Яны добра падыдуць у якасці навагодніх падарункаў. Выстава працягнецца да 11 студзеня.
Алёна ЗМІТРОВІЧ
Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА