Темы

Віншаванні ад праўнукаў

Віншаванні ад праўнукаў

Напярэдадні Дня Перамогі ў дзіцячым садку № 3 Глуска адбыўся ўрачысты ранішнік “Мы вас памятаем і шануем”. Яго падрыхтавалі дзеці старэйшай групы разам з выхавацелямі. Тут гучалі патрыятычныя песні, дзяўчынкі і хлопчыкі расказвалі вершы, прысвечаныя Дню Перамогі, дзеці сядзелі ля імправізаванага салдацкага вогнішча, танцавалі вальс.

Рыхтаваліся ў садку да свята загадзя. На працягу тыдня дзеці малявалі, ляпілі з пластыліну, рабілі розныя рэчы, прысвечаныя Дню Перамогі, як самастойна, так і разам з бацькамі. Дарэчы, вынікі такой сумеснай творчасці можна было ўбачыць на стэндах адразу пры ўваходзе ў будынак дзіцячай установы.

Сярод запрошаных на мерапрыемства гасцей былі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны Валянціна Васільеўна Зайцава і Васіль Антонавіч Глаз. У знак падзякі за подзвіг дзеці ўручылі ветэранам кветкі — чырвоныя гваздзікі — сімвал мужнасці, адвагі і перамогі. Валянціна Васільеўна і Васіль Антонавіч казалі дашкалятам, што вайна — гэта самае страшнае зло, і жадалі малым ніколі яго не зведаць. Наказвалі слухацца бацькоў, выхавацелек, у будучым старанна вучыцца. Малечы, якія па ўзросце прыходзяцца Валянціне Васільеўне і Васілю Антонавічу ўжо праўнукамі, з інтарэсам слухалі ветэранаў і з захапленнем разглядвалі іх ордэны і медалі. Дарэчы, трэці садок наведвае праўнучка Валянціны Васільеўны Зайцавай Мілана. Дзяўчынка расказала вельмі прыгожы верш, які называўся “Мая прабабуля”. А потым Міланка падбегла да сваёй бабулькі і моцна яе абняла. Гэта быў, напэўна, самы кранальны момант сустрэчы.

Акрамя ветэранаў, на святочным мерапрыемстве прысутнічаў яшчэ адзін госць — журналіст, пісьменнік Навум Сандамірскі. Ён расказаў дашкалятам аб сваім дзяцінстве, паказаў ім свае дзіцячыя фотаздымкі.

Напрыканцы святочнага мерапрыемства дзеці, выхавацелі, бацькі, а таксама ветэраны ўсе разам сфатаграфаваліся і праспявалі песню “Нам нужна одна победа” з кінафільма “Белорусский вокзал”.

Як расказала намеснік загадчыка дзіцячага садка Юлія Чубан, у гэты ж дзень рабяты са сваімі выхавацелькамі схадзілі ў цэнтральны парк Глуска, дзе ўсклалі кветкі на Алеі Славы і да бюста Сцяпана Шутава.

Вольга ЯНУШЭЎСКАЯ

Фота аўтара

Яшчэ больш фота глядзіце тут https://www.glusk.by/?p=21124

Последние новости

АПК

Корманарыхтоўка — адказны этап

12 мая 2025
Читать новость
Общество

Статистический обзор ко Дню семьи

12 мая 2025
Читать новость
Власть

Активизироваться в экономике. Лукашенко о главной задаче в сотрудничестве с Вьетнамом

12 мая 2025
Читать новость
Происшествия

В деревне Городок сгорел жилой дом

12 мая 2025
Читать новость
Актуально

Не станьте жертвой телефонных мошенников

12 мая 2025
Читать новость
Власть

День Победы в двух столицах, откровенные заявления, марафон встреч и музей народных достижений. Итоги недели Президента

12 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем