Темы

Ад трактарыста да дыпламаванага спецыяліста

Ад трактарыста да дыпламаванага спецыяліста

Андрэя Чарніцына я ўбачыла на лесасецы галоўнага карыстання 95-га квартала Глускага вытворча-вопытнага лясніцтва, дзе ён механізаваным спосабам на “Амкадоры-2551”займаўся нарыхтоўкай спелага лесу. (Гэты від работ значыўся ў плане абласнога семінара, што праходзіў на базе мясцовага лясгаса). Андрэй так спрытна і дакладна кіраваў гэтай спецыяльнай шматаперацыйнай тэхнікай, што нават чалавеку недасведчанаму назіраць за такой работай было цікава і прыемна. Добрую ацэнку яго працы даюць і спецыялісты, адказныя за якасць правядзення работ. У прыватнасці, начальнік лесапункта Дзмітрый Варанец станоўча характарызуе машыніста Чарніцына, гаворыць пра яго як пра адказнага і дысцыплінаванага работніка, а яшчэ —  шматдзетнага сем’яніна, што толькі падкрэслівае яго грунтоўны падыход да жыцця і працы.

Харвестар — гэта складаная шматаперацыйная тэхніка, работніку, што працуе на ёй, патрэбна мець не толькі спецыяльнае пасведчанне машыніста тралёвачнай (лесанарыхтоўчай) тэхнікі, але і сярэднюю спецыяльную адукацыю, патлумачылі нам у аддзеле кадраў лясгаса. Таму Андрэй Чарніцын паступіў у Бабруйскі лесатэхнічны каледж, вучыцца там завочна. У лясгасе ён працуе з 2010 года, прыйшоў сюды трактарыстам, потым стаў машыністам, цяпер у адным кроку ад дыпламаванага спецыяліста.

Т. ЛУГАВАЯ

Фота аўтара

Последние новости

Власть

Единый день информирования на тему «Здоровая нация как основа развития Беларуси» проходит в Глусском районе

15 мая 2025
Читать новость
Общество

В Глусском районе почтили память жертв Холокоста

15 мая 2025
Читать новость
Общество

Накануне Дня семьи побывали в большой дружной семье Николая и Виктории Касько

15 мая 2025
Читать новость
Власть

15 мая — День семьи! Поздравление от руководства района

15 мая 2025
Читать новость
Общество

Глусчане — победители областных зональных соревнований по футболу «Кожаный мяч» в Осиповичах

14 мая 2025
Читать новость
Происшествия

Cледователи работают на месте смертельного ДТП в Чаусском районе

14 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем