Темы

Калі з гумарам і аптымізмам — тады і ўзрост не бяда!

Калі з гумарам і аптымізмам — тады і ўзрост не бяда!

Сушаныя грыбы духмяным водарам запоўнілі ўсю хату, і гэты пах напомніў мне гады дзяцінства, калі вось так, за засланкай у печы, мая матуля сушыла баравікі. І цяпер, пераступіўшы парог гэтага вясковага дома, я з асалодай удыхала гэты прыемны пах. Гаспадыня сустрэла нас ветліва. Марыя Паўлаўна Патапенка аказалася гаваркой, вясёлай і рухавай жанчынай. У свае 82 гады яна не страчвае аптымізму, таму жыве і радуецца жыццю. Кажа, што сумаваць ёй няма калі, бо ў сваім доме заўсёды хапае работы, толькі не лянуйся. І яна не лянуецца, што можа — робіць сама, а што не пад сілу — у тым  дапамагае сацыяльны работнік. З ахвотай Марыя Паўлаўна яшчэ ходзіць у лес, кажа, што гэта для яе прагулка, заадно і грыбы з ягадамі на зіму назапашвае. Знаходзіць час і да суседкі збегаць. Пасядзець, навіны мясцовыя перагаварыць ды песні паспяваць. Дарэчы, падчас нашага прыезду ў вёску пашчасціла пачуць, як спяваюць зелянковіцкія жанчыны. Марыя Паўлаўна і яе сяброўка Алена Іванаўна Булка па нашай просьбе праспявалі песню, што пачынаецца са слоў:

“Зялена жыта, зялена,

Харошыя госці ў мяне,

Зялена жыта за сялом,

Харошыя госці за сталом…”

Марыя Паўлаўна паведала, што некалі да іх з Мінска прыязджалі фалькларысты і запісвалі гэту і яшчэ шмат іншых даўнейшых песень.

— У нашым узросце толькі і застаецца, што весяліцца, — гаворыць Алена Іванаўна. — Дзеці ўжо ў парадку, павырасталі ўнукі, гадуюцца праўнукі (у Марыі Паўлаўны 4 дзяцей, 14 унукаў і 9 праўнукаў, а ў яе сяброўкі — 5 дачок, 8 унукаў і 5 праўнукаў. — Аўт.), можна сказаць, мы шчаслівыя ў дзецях. А што болей трэба для маці? Так і жывём: сваімі клопатамі і іх радасцямі.

Як бы ні трымаліся жанчыны, але ўзрост бярэ сваё. Таму яны карыстаюцца паслугамі, якія ім аказвае сацыяльны работнік аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму Глускага раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Жанна Патапенка. Дарэчы, акрамя Марыі Паўлаўны і Алены Іванаўны, пад яе апекай яшчэ шэсць чалавек — тры з Зелянковіч і столькі ж з Зубарэвіч. І пра ўсіх Жанна Данілаўна гаворыць з асаблівай цеплынёй і любоўю. Кажа, што ёй шчасціць на харошых людзей. Пашчасціла і нам з імі сустрэцца.

Вольга ЧУЧВАЛ

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

Последние новости

АПК

Корманарыхтоўка — адказны этап

12 мая 2025
Читать новость
Общество

Статистический обзор ко Дню семьи

12 мая 2025
Читать новость
Власть

Активизироваться в экономике. Лукашенко о главной задаче в сотрудничестве с Вьетнамом

12 мая 2025
Читать новость
Происшествия

В деревне Городок сгорел жилой дом

12 мая 2025
Читать новость
Актуально

Не станьте жертвой телефонных мошенников

12 мая 2025
Читать новость
Власть

День Победы в двух столицах, откровенные заявления, марафон встреч и музей народных достижений. Итоги недели Президента

12 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем