Темы

У Беларусі сабрана больш за 2 млн т цукровых буракоў

У Беларусі сабрана больш за 2 млн т цукровых буракоў. Такія даныя прыводзяцца ў аператыўнай інфармацыі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, паведамляе БЕЛТА.

Па стане на 9 кастрычніка ў Беларусі накапана 2,145 млн т цукровых буракоў. У Брэсцкай вобласці накапана 363,2 тыс. т, у Гродзенскай – 808,3 тыс. т, Мінскай – 850,1 тыс. т, Магілёўскай – 124,1 тыс. т. Усяго ўбрана 47,5 тыс. га цукровых буракоў, што складае 48,5 працэнта ад агульнай плошчы. На буракапрыёмныя пункты вывезена 1,686 млн т цукровых буракоў (78,6 працэнта ад накапанага). Цукрыстасць буракоў складае 15,71 працэнта.

Таксама ў Беларусі сельскагаспадарчымі арганізацыямі накапана 747,1 тыс. т бульбы. У Брэсцкай вобласці накапана 126,1 тыс. т, у Віцебскай – 67,1 тыс. т, Гомельскай – 96,6 тыс. т, Гродзенскай – 105,8 тыс. т, Мінскай – 233,7 тыс. т, Магілёўскай – 117,9 тыс. т. Усяго ў краіне ўбрана 23,6 тыс. га бульбы (77,3 працэнта ад плана). Ураджайнасць бульбы складае 316,8 ц/га.

Последние новости

Образование

На финишной прямой. Когда пройдут «последние звонки» и выпускные?

13 мая 2025
Читать новость
АПК

На полях Глусского района

13 мая 2025
Читать новость
Спорт

В Глуске прошел турнир по бильярду

13 мая 2025
Читать новость
АПК

Корманарыхтоўка — адказны этап

12 мая 2025
Читать новость
Общество

Статистический обзор ко Дню семьи

12 мая 2025
Читать новость
Власть

Активизироваться в экономике. Лукашенко о главной задаче в сотрудничестве с Вьетнамом

12 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем