Темы

Народнае гулянне, гандлёвы кірмаш, перацягванне каната. Глушчан запрашаюць на Масленіцу

У нядзелю завяршаецца масленічны тыдзень, і па традыцыі ў апошні яго дзень у Глуску будзе наладжана вясёлае народнае гулянне — Масленіца. Гледачоў чакаюць 18 лютага а адзінаццатай гадзіне на бульвары Грахоўскага. Менавіта ў гэтым месцы ў гэты дзень і час пачнецца тэатралізавана-гульнёвая праграма “Шырокая Масленка”. Вясёлымі песнямі слухачоў парадуюць фальклорны ансамбль “Спадчына” і салісты раённага Дома культуры, якія да свята падрыхтавалі спецыяльную музычную праграму “Як на Масленку…”. Зрэшты, весела будзе не толькі ў цэнтры Глуска: сумясціць патрэбнае з прыемным змогуць усе, хто ў нядзелю, 18 лютага, прыйдзе ў гімназію Глуска, каб прыняць удзел у выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў. Менавіта ў гімназіі будзе наладжаны канцэрт “А ў нас сёння Масленка!”, падрыхтаваны народным аматарскім аб’яднаннем “Зносіны”, пачатак у 11 гадзін.

А якая ж Масленіца без бліноў і іншых прысмак?! Усё гэта будзе ў шырокім продажы на гандлёвым кірмашы, які 18 лютага яшчэ з раніцы разгорнецца на бульвары Грахоўскага. Сваю прадукцыю прывязуць і мясцовыя вытворцы смачненькага, і нашы бабруйскія суседзі, у прыватнасці, тамтэйшы мясакамбінат. Не застанецца з пустымі рукамі і той, хто захоча набыць падарунак на памяць пра гэты дзень. Свае самыя лепшыя і адмысловыя вырабы пакупнікам прапануюць майстры Заеліцкага Дома рамёстваў, а таксама ўмельцы з розных гурткоў і аб’яднанняў па інтарэсах. Абяцаюць арганізатары кірмашу і адмысловыя атракцыёны для дзяцей, а таксама перацягванне каната для дарослых, якое ўжо стала традыцыйным для гэтага народнага гуляння ў Глуску. А калі яшчэ ўдзельнікаў і гледачоў на гулянне прыйдзе шмат, ды ўсе з добрым настроем, з жаданнем паслухаць, пабачыць, набыць, то Масленіца і сапраўды атрымаецца і шырокай, і шчодрай, і вясёлай. Такой, як і належыць ёй быць!

Т. ЛУГАВАЯ

Последние новости

Происшествия

В Мозырском районе на реке Припять в автомобиле утонул рыбак, его товарищ сумел выбраться

13 мая 2025
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

День нашей Победы. Как глусчане праздновали 9 мая

13 мая 2025
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Сказать спасибо за мирное небо. Поздравления принимал Евгений Тимофеевич Шилов

13 мая 2025
Читать новость
Образование

На финишной прямой. Когда пройдут «последние звонки» и выпускные?

13 мая 2025
Читать новость
АПК

На полях Глусского района

13 мая 2025
Читать новость
Спорт

В Глуске прошел турнир по бильярду

13 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем