Праграма Дня беларускага пісьменства ў Бялынічах

Нацыянальны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні Дня беларускага пісьменства, Міністэрства інфармацыі, Міністэрства культуры, Міністэрства адукацыі, Міністэрства спорту і турызму, Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт, Бялыніцкі раённы выканаўчы камітэт, Нацыянальная акадэмія навук, Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей, Грамадскае аб’яднанне «Саюз пісьменнікаў Беларусі» прадстаўляюць праграму свята.
2 — 6 верасня 2020 года
XXVIІ Міжнародная навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да Святыняў» з Жыватворным Агнём ад Гроба Гасподняга
г. Мінск, Свята-Духаў кафедральны сабор — Святое Поле каля в. Загор’е Сталавіцкага сельсавета (Баранавіцкі раён) — г. Асіповічы — г.п. Краснаполле — г. Касцюковічы — г.п. Хоцімск — г. Клімавічы — г. Бялынічы Магілёўскай вобласці, сталіца ХХVIІ Дня беларускага пісьменства.
5 верасня | |||
11.00-13.00 | Міжнародны круглы стол беларускіх і замежных літаратараў «Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго: слова — стваральнае і разбуральнае»
| ||
Бялыніцкі раённы цэнтр культуры (вул. Савецкая, 20) | |||
11.00-20.00 | ФЕСТЫВАЛЬ КНІГІ І ПРЭСЫ | ||
Тэматычныя экспазіцыі, прэзентацыі і інтэрактыўныя пляцоўкі ў павільёнах: «Кнігі і прэса Рэспублікі Беларусь»; «Друкарскі двор»; «Слова пісьменніка»; святочны гандаль кнігамі; святочная пляцоўка паэтычных сустрэч і прэзентацый абласных аддзяленняў Саюза пісьменнікаў Беларусі; выстаўка-прэзентацыя выданняў членаў абласных аддзяленняў Саюза пісьменнікаў Беларусі | |||
Плошча насупраць будынка Бялыніцкага райвыканкама | |||
16.00 | «Роднае слова — светлае слова». Імпрэза ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» | ||
Бялыніцкая дзіцячая школа мастацтваў (вул. Савецкая, 31) | |||
6 верасня | |||
8.00-20.00
| Духоўна-асветніцкі праект «Дакрануцца да духоўнасці» | ||
Выстаўка-продаж кніг, царкоўных рэчаў, мёду, царкоўнага печыва, сувеніраў. Выстаўка нацыянальных літаратур нацыянальна-культурных аб’яднанняў (Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур). Літаратурна-тэатралізаваная інтэрактыўная пляцоўка тэматычных экспазіцый бібліятэк Магілёўскай вобласці | |||
Плошча каля храма Бялыніцкай іконы Божай Маці | |||
Творчая прэзентацыя міжнароднага фестывалю «Магутны Божа» Канцэрты духоўной музыкі з удзелам аддзялення званароў Мінскага духоўнага вучылішча, Магілёўскай гарадской капэлы, акадэмічных хароў устаноў адукацыі Магілёўскай вобласці | |||
Чытанне паэзіі аднаго з першых літаратараў Бялыніцкага краю іераманаха Васілія (Жудро) | |||
Канцэртная пляцоўка на плошчы каля храма Бялыніцкай іконы Божай Маці | |||
8.30 | Святочная служба і запальванне Святога агню ў храме Бялыніцкай іконы Божай Маці, перадача Жыватворнага Агню ад Гроба Гасподняга на лампадкі і свечкі прыхаджан. Хрэсны ход удзельнікаў рэспубліканскай навукова-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да Святыняў» з Жыватворным Агнём ад Гроба Гасподняга. Духоўна-асветніцкая сустрэча з жыхарамі г. Бялынічы ўдзельнікаў экспедыцыі | ||
Храм Бялыніцкай іконы Божай Маці | |||
9.00-11.30 | Навукова-практычная канферэнцыя «Бялыніцкія чытанні» | ||
Бялыніцкі раённы цэнтр культуры (вул. Савецкая, 20) | |||
9.00-20.00
| Алея «Падарожных» сталіц Дня беларускага пісьменства. Мастацкая выстаўка-вернісаж выяўленчага і паэтычнага мастацтва, пляцоўка перфомансу «Жывыя партрэты», выступленні салістаў-інструменталістаў | ||
Сквер і пляцоўка перад Бялыніцкім музеем (вул. Савецкая) | |||
9.00-20.00 | «Край белых начэй» — інтэрактыўная пляцоўка-інсталяцыя прыродных і гісторыка-культурных аб’ектаў «Сем цудаў Бялыніцкай зямлі», краязнаўчы модуль «Адкрый свае Бялынічы» кніг аўтараў Бялыніцкага раёна. Выступленні творчых калектываў і выканаўцаў, тэматычная выстаўка-продаж гандлёвых аб’ектаў Бялыніцкага раёна. Паказ-дэфіле беларускіх калекцый «Беларускія спадарыні». Тэматычная экспазіцыя РУП «Белпошта». Тэматычная экспазіцыя ААТ «Магілёўсаюздрук». Тэматычная экспазіцыя РУП «Белтэлекам» | ||
9.00-20.00 | Тэматычная шматфарматная пляцоўка народнай творчасці «Свята з Бялынам»: выставачныя, гандлёвыя экспазіцыі і майстар-класы майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Магілёўшчыны, работы членаў Беларускага саюза мастакоў; выставачная экспазіцыя па выніках абласнога конкурсу «Беларуская пісьменнасць у традыцыях, песнях і вырабах»: конкурс на лепшую тэматычную пляцоўку «Вянок беларускіх казак»; рэгіянальны конкурс аб’ёмнай скульптуры «Залаты птах»; анлайн конкурс дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Залатая яблынька»; театралізаваныя інтэрактыўныя экспазіцыі «Аксамітнае слова народнае». | ||
Па перыметру пляцоўкі каля будынка Бялыніцкага раённага выканаўчага камітэта (вул. Савецкая, 29) | |||
9.00-20.00 | Тэатралізавана-музычны праект з удзелам пераможцаў творчага конкурсу выканаўцаў аўтарскай песні «Я часцінка Радзімы сваёй», членаў Магілёўскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі; цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адкрытага конкурсу журналістаў і блогераў «#Дзень_Беларускага_Пiсьменства2020»; канцэртныя выступленні пераможцаў і ўдзельнікаў абласнога конкурсу «Беларуская пісьменнасць у традыцыях, песнях і вырабах»; дэманстрацыя тэматычных праграм «Аксамітнае слова народнае» ўстаноў культуры Магілёўшчыны; канцэртныя выступленні найлепшых аматарскіх калектываў Магілёўшчыны | ||
Канцэртная пляцоўка каля крамы «Камелія» на вул. Савецкая | |||
9.00-20.00
| Тэматычная пляцоўка «Лёс зямлi маёй праз слова»: тэматычныя экспазіцыi гарадоў i раёнаў вобласцi, прысвечаныя гiсторыi Магілёўскай вобласці праз розныя пісьмовыя крыніцы i рэгiянальныя сродкi масавай iнфармацыi, а таксама гісторыі летапісання і друкаванага слова на тэрыторыі Магілёўшчыны | ||
9.00-20.00
| Выставачная экспазіцыя «Сугучча майстэрства і слова» ўстаноў прафесійнай адукацыі Магілёўскай вобласці; літаратурна-экалагічны праект тэматычных кампазіцый кветак, прыроднага матэрыялу «Кветкі беларускай паэзіі» | ||
9.00-20.00 | Фестываль беларускай кухні і беларускай прадукцыі «БелаЕжа», кірмаш прадпрыемстваў Магілёўскай вобласці | ||
Пешаходны маршрут па вул. Савецкай ад плошчы каля будынка Бялыніцкага райвыканкама да парка «Ліпавы гай» (вул. Савецкая) | |||
9.00-20.00 | Дзіцячае свята «Мой сябар — кніга» з прэзентацыяй дзіцячых кніг, гульнёвымі праграмамі, літаратурнымі конкурсамі, віктарынамі, конкурсамі малюнка на мальберце, на асфальце «Мае ілюстрацыі да любімай кнігі»; Свята ласуноў, карнавал «Любімыя героі кніжак», работа дзіцячых атракцыёнаў, кантактнага заапарка, тэматычных забаўляльных гульнёвых праграм, бліц-конкурсаў сямейнай творчасці; выстаўка заключнага этапу конкурсу творчых работ навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў рамках рэспубліканскай патрыятычнай акцыі «Беларусь памятае»; праект «Пісьменнікі — дзецям»: творы Якуба Коласа для дзяцей (зборнік «Другое чытанне для дзяцей-беларусаў» і інш.), юбілеі выхаду твораў дзіцячых пісьменнікаў, знаёмых з Якубам Коласам (А. Барто, С. Маршак і інш.). Прэзентацыя падрыхтаванага да выпуску выдання дзіцячых твораў Якуба Коласа (Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа) | ||
Тэрыторыя парку «Ліпавы гай» | |||
10.00-20.00 | ФЕСТЫВАЛЬ КНІГІ І ПРЭСЫ | ||
Тэматычныя экспазіцыі, прэзентацыі і інтэрактыўныя пляцоўкі ў павільёнах: «Кнігі і прэса Рэспублікі Беларусь»; «Друкарскі двор»; «Слова пісьменніка»; святочны гандаль кнігамі; святочная пляцоўка паэтычных сустрэч і прэзентацый абласных аддзяленняў Саюза пісьменнікаў Беларусі; выстаўка-прэзентацыя выданняў членаў абласных аддзяленняў Саюза пісьменнікаў Беларусі | |||
Плошча насупраць будынка Бялыніцкага райвыканкама | |||
10.00 | Старт квэст-гульні «Скарбы князя Гальшанскага» (па творах У. Караткевіча). | ||
Плошча насупраць будынка Бялыніцкага райвыканкама | |||
10.00-12.00
| Гістарычная тэатралізаваная інтэрактыўная пляцоўка «Гісторыя Магілёўшчыны ў асобах» | ||
Плошча каля храма Бялыніцкай іконы Божай Маці | |||
10.00- 18.00 | Выстаўка «Беларусь. Асобы», прысвечаная вядомым дзеячам беларускай гісторыі і культуры (Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь) | ||
Бялыніцкі раённы цэнтр культуры (вул. Савецкая, 20) | |||
10.00-18.00 | Літаратурна-дакументальная выстаўка «Кузьма Чорны. Чалавек — гэта цэлы свет…», прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння пісьменніка. Экспазіцыя «Біблія для народа» Васіля Кораня (Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры) | ||
Медыяцэнтр «Зорка» (вул. Ленінская, 55) | |||
10.00-18.00 | Выстаўка «Ты далёка, ты блізка, ты побач» (прысвечана сяброўскім, творчым стасункам Янкі Купалы і беларускіх літаратараў, перакладчыкаў твораў Я. Купалы). Грамадска-культурная акцыя «Чытаем Купалу разам» (Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы) | ||
Медыяцэнтр «Зорка» (вул. Ленінская, 55) | |||
10.00-18.00 | Выстаўка, прысвечаная 90-годдзю Уладзiмiра Караткевiча | ||
Медыяцэнтр «Зорка» (вул. Ленінская, 55) | |||
10.00- 18.00 | Фотавыстаўка Беларускага тэлеграфнага агенцтва «Традыцыi суверэннай Беларусi» | ||
Бялыніцкі раённы цэнтр культуры (вул. Савецкая, 20) | |||
10.00- 18.00 | Прэзентацыя творчых праектаў Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь: прэзентацыя краязнаўчых рэсурсаў «Інфармацыйныя скарбы зямлі беларускай. Магілёўшчына», выстаўка «Духоўныя скарбы зямлі беларускай», прысвечаная заключнаму этапу Года малой радзімы; экспазіцыя Рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры» | ||
Бялыніцкі раённы цэнтр культуры (вул. Савецкая, 20) | |||
10.00- 19.00 | Спартыўнае свята, адкрытыя спаборніцтвы па розных відах спорту | ||
Стадыён парку «Ліпавы гай» | |||
10.00-20.00 | Гала-канцэрт рэгіянальнага конкурсу выканаўцаў маладзёжнай і патрыятычнай песні, прысвечанага памяці Героя Савецкага Саюза Л. Лорчанкі. Грамадзянска-патрыятычны праект «Мы — нашчадкі Перамогі» — выступленне ансамбля пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь, Роты Ганаровай варты, паказальныя выступленні службы кінолагаў. Цырымонія ўзнагароджання заключнага этапа конкурсу творчых работ навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў рамках рэспубліканскай патрыятычнай акцыі «Беларусь памятае». Свята моладзі і юных беларусаў «Ветразі натхнення»: творчы праект «Спяваем разам на роднай мове»; літаратурна-музычныя кампазіцыі на аснове твораў пісьменнікаў і паэтаў Беларусі пра Вялікую Айчынную вайну творчых калектываў устаноў дадатковай адукацыі і ўстаноў прафесійнай адукацыі Магілёўскай вобласці | ||
Канцэртная пляцоўка парку «Ліпавы гай» (вул. Савецкая) | |||
10.30 | Адкрыццё скульптурнай кампазіцыі, прысвечанай Бялыніцкай іконе Божай Маці (ікона Багародзіцы, якая шануецца праваслаўнымі, католікамі і ўніятамі ўсходняй часткі Беларусі) | ||
11.00 | Урачыстае адкрыццё Бялыніцкага мастацкага музея імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі | ||
12.00-14.00 | УРАЧЫСТАЕ АДКРЫЦЦЁ XXVІІ ДНЯ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВААфіцыйная цырымонія адкрыцця свята. Уручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі | ||
Галоўная сцэна (вул. Савецкая) | |||
14.15 | Цырымонія спецыяльнага гашэння памятнага канверта з арыгінальнай маркай, прысвечанай XXVІІ Дню беларускага пісьменства | ||
Вул. Савецкая, 13 А | |||
14.00-16.00 | Музычна-тэатралізаваная дзея «Старонцы роднай пакланюся». Узнагароджанне пераможцаў рэспубліканскага творчага конкурсу буктрэйлераў «Кніга з экрана» (Міністэрства інфармацыі, ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі», ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі») | ||
Галоўная сцэна (вул. Савецкая) | |||
14.30- 18.00
| Творчы праект — прома-кінаакцыя «Кіно маёй краіны» з дэманстрацыяй мастацкіх фільмаў, мультфільмаў на беларускай мове: паказ анімацыйных фільмаў, прысвечаных беларускім дзеячам культуры (Ф. Скарына, М. Багдановіч і інш.); монаспектакль заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Мікалая Сцешыца «Сiняя-сiняя», прысвечаны 90-годдзю У. Караткевіча | ||
Медыяцэнтр «Зорка» (вул. Ленінская, 55) | |||
15.30 | Ускладанне кветак да Вечнага агню на «Алеі герояў» | ||
15.40
| Закладка алеі гарадоў-сталіц Дня беларускага пісьменства | ||
Тэрыторыя парку «Ліпавы гай» | |||
15.50
| Адкрыццё гала–канцэрта рэгіянальнага конкурсу выканаўцаў маладзёжнай і патрыятычнай песні, прысвечанага памяці Героя Савецкага Саюза Л. Лорчанкi | ||
Канцэртная пляцоўка парка «Ліпавы гай» (вул. Савецкая) | |||
19.00-21.00 | Закрыццё XXVІІ Дня беларускага пісьменства. Феерверк. Салют | ||
Галоўная сцэна (вул. Савецкая) | |||