Темы

У цэнтры Глуска заліваюць каток і пракладваюць лыжню

У цэнтры Глуска заліваюць каток і пракладваюць лыжню

У гэтым годзе да нас нарэшце прыйшла сапраўдная зіма са снегам, вялікімі сумётамі і маразамі. У першы дзень, як толькі выпаў снег, на ўзгоркі павыходзілі дзеці і нават дарослыя з санкамі, лядзянкамі, цюбінгамі або проста з цэлафанавымі пакетамі — і дарослыя, і малыя з задавальненнем коўзаліся на горках. Аматараў зімовых відаў спорту, мяркую, такое надвор’е таксама вельмі ўзрадавала — нарэшце можна дастаць з балконаў, антрэсоляў “засумаваўшыя” лыжы ды канькі.

На хакейнай пляцоўцы, размешчанай у цэнтры Глуска каля стадыёна, яшчэ з аўторка пачалі заліваць каток. Справа гэта не хуткая, вельмі карпатлівая і адказная — паверхня лёду павінна быць амаль ідэальна гладкая, каб па ёй было зручна, прыемна, а галоўнае бяспечна катацца. Каля школ райцэнтра каткі таксама рыхтуюцца прыняць наведвальнікаў — там паступова заліваюцца хакейныя пляцоўкі. 

Працаваць каток у цэнтры гарпасёлка пачне з нядзелі, 17 студзеня. Тут у 12 гадзін плануецца правядзенне таварыскай сустрэчы па хакеі сярод глушчан-аматараў. З гэтага ж дня ў будынку ДЮСШ будзе наладжаны пракат лыж і канькоў: у будныя дні з 15:00 да 21:00, а ў суботу, нядзелю  — з 11:00 да 21:00.

Для тых глушчан, каму болей падабаецца хадзіць на лыжах, на цэнтральным стадыёне падрыхтавана лыжня, якая таксама, як і каток, у цёмны час будзе асвятляцца ліхтарамі. 

Такім чынам, для усіх аматараў зімовых відаў спорту і ў будныя дні пасля школьных заняткаў або пасля працы, і, безумоўна, у выхадныя будзе магчымасць з задавальненнем і з карысцю для здароўя правесці вольны час.

В. ЯНУШЭЎСКАЯ

Фота аўтара

Последние новости

Власть

Лукашенко подписал закон о риелторской деятельности

13 мая 2025
Читать новость
Происшествия

В Мозырском районе на реке Припять в автомобиле утонул рыбак, его товарищ сумел выбраться

13 мая 2025
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

День нашей Победы. Как глусчане праздновали 9 мая

13 мая 2025
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Сказать спасибо за мирное небо. Поздравления принимал Евгений Тимофеевич Шилов

13 мая 2025
Читать новость
Образование

На финишной прямой. Когда пройдут «последние звонки» и выпускные?

13 мая 2025
Читать новость
АПК

На полях Глусского района

13 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем