Темы

Пакінуць нельга зграбаць

У парках і скверах Мінска больш не будуць прыбіраць апалае лісце. Аб гэтым паведаміў старшыня камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Мінгарвыканкама Аляксандр Баравікоў, перадае БелТА.«Прыбіраючы апалае лісце ў парках і скверах, чалавек парушае кругаварот рэчываў у прыродзе. Апалае лісце ўтварае перагной, які абагачае глебу, а мы прыбіраннем фактычна абядняем зямлю. Ад гэтага пачынаюць цярпець дрэвы», — сказаў Аляксандр Баравікоў.
Згодна з новым рашэннем лісце будуць зграбаць толькі за пяць метраў ад праезнай часткі, каб яно не перашкаджала руху аўтамабіляў, а таксама не забівала калодзежы ліўневай каналізацыі. Паводле слоў Аляксандра Баравікова, забарона на збор апалага лісця дапаможа не толькі захаваць экалагічны баланс, але і сэканоміць бюджэтныя сродкі.

Цікава, а ў нашым раёне падумаюць пра экалагічны баланс і эканомію бюджэтных сродкаў? Мяркуючы па колькасці дзён, людзей і тэхнікі “Жылкамгаса”, што працуюць у нашым цэнтральным парку амаль цэлую восень, эканомія і сапраўды была б значная, ва ўсялякім выпадку, у межах асобна ўзятага камунальнага прадпрыемства. А мяркуючы па тых брыдкіх праплешынах у парку, экалагічны баланс там д-а-а-ўно парушаны.

Последние новости

АПК

Корманарыхтоўка — адказны этап

12 мая 2025
Читать новость
Общество

Статистический обзор ко Дню семьи

12 мая 2025
Читать новость
Власть

Активизироваться в экономике. Лукашенко о главной задаче в сотрудничестве с Вьетнамом

12 мая 2025
Читать новость
Происшествия

В деревне Городок сгорел жилой дом

12 мая 2025
Читать новость
Актуально

Не станьте жертвой телефонных мошенников

12 мая 2025
Читать новость
Власть

День Победы в двух столицах, откровенные заявления, марафон встреч и музей народных достижений. Итоги недели Президента

12 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем