Святочнае набажэнства ў Гарадку

Шмат паломнікаў з’ехалася на юбілейнае прастольнае свята ў храм святых бяссрэбранікаў Касмы і Даміяна, што ў сяле Гарадок Глускага раёна: 14 лістапада тут адзначалася 200-годдзе мясцовай царквы. Святочнае набажэнства правёў епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім у саслужэнні з клірам епархіі, пасля літургіі адбыўся хрэсны ход.