Рукою ветэрана

У гонар 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне стартавала абласная акцыя па зборы подпісаў былых франтавікоў на флагу Магілёўскай абласной арганізацыі ветэранаў. На мінулым тыдні ганаровую эстафету прымаў Глускі раён. Напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у зале пасяджэнняў раённага выканаўчага камітэта свае подпісы на флагу пакінулі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны Раіса Фёдараўна Гаўрыліна, Валянціна Васільеўна Зайцава і Васіль Анатольевіч Глаз. За два наступныя дні флаг быў правезены па раёне і на ім распісаліся ўсе ветэраны вайны, у панядзелак рэліквія была перададзена ў Асіповіцкі раён.
Т. ЛУГАВАЯ
Фота С. РУДЗІНСКАГА