Темы

Страхуешся сам — дапамагаеш дзецям

У рамках дабрачыннай акцыі “Белдзяржстрах — дзецям” прынята рашэнне тры працэнты страхавога ўзносу ад набытых у гэты перыяд полісаў добраахвотнага страхавання ад няшчасных выпадкаў і захворванняў накіраваць на развіццё ўстаноў адукацыі. У лік трох школ Магілёўскай вобласці, якім вырашана аказаць названую спонсарскую дапамогу, трапіла і школа № 2 Глуска. Абяцаных падарункаў дзеці чакалі нядоўга: на лінейцы, прысвечанай апошняму званку, першакласнікі атрымалі наборы каляровай паперы, каляровага кардону і альбомы для малявання (40 камплектаў). Падарункамі для ўсіх сталі спецыяльная дошка для малявання і чарчэння, а таксама сертыфікат на 20 мільёнаў рублёў, які дырэктар Глускага прадстаўніцтва “Белдзяржстрах” Генадзь Ліпскі ўручыў кіраўні-ку ўстановы Святлане Лісіцы. Няма сумнення, што гэтыя сродкі былі вельмі дарэчы менавіта зараз, перад пачаткам летніх канікулаў, часу падрыхтоўкі школы да чарговага навучальнага года.

Нагадаем чытачам, што дабрачынная рэспубліканская акцыя “Белдзяржстрах — дзецям” пачалася 1 красавіка і прадоўжыцца да 30 чэрвеня, а значыць, у нас яшчэ ёсць час, заключыўшы дагаворы страхавання ад няшчасных выпадкаў і захворванняў, прыняць удзел у гэтай калектыўнай добрай справе.

Т. ЛУГАВАЯ

Последние новости

АПК

Корманарыхтоўка — адказны этап

12 мая 2025
Читать новость
Общество

Статистический обзор ко Дню семьи

12 мая 2025
Читать новость
Власть

Активизироваться в экономике. Лукашенко о главной задаче в сотрудничестве с Вьетнамом

12 мая 2025
Читать новость
Происшествия

В деревне Городок сгорел жилой дом

12 мая 2025
Читать новость
Актуально

Не станьте жертвой телефонных мошенников

12 мая 2025
Читать новость
Власть

День Победы в двух столицах, откровенные заявления, марафон встреч и музей народных достижений. Итоги недели Президента

12 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем