За студзень — люты гэтага года сельскагаспадарчымі арганізацыямі Глускага раёна выраблена 3241 тона малака, рэалізавана 2883 тоны, сярэдні ўдой малака на карову за два месяцы склаў 626 кг. Усе гэтыя паказчыкі перавышаюць мінулагоднія лічбы, павысілася ў параўнанні з леташнім і колькасць кароў дойнага статка (+80 галоў). На жаль, па выніках першых двух месяцаў таксама павялічыўся і падзёж БРЖ, і хаця за люты гэты паказчык увайшоў у дапусцімыя нормы тэхналагічных страт, праблема звяртае на сябе ўвагу і патрабуе тэрміновага вырашэння.
У ліпені гэтага года ў Глускага раёна значная юбілейная дата — спаўняецца 100 гадоў з дня яго ўтварэння. Гэта вялікая па мясцовых мерках гістарычная падзея адбылася 17 ліпеня 1924 года. На працягу юбілейнага года на старонках “Радзімы” мы будзем расказваць пра гісторыю стварэння нашага раёна, пра значныя падзеі, якія адбыліся за цэлае стагоддзе, пра людзей, што праслаўлялі нашу малую радзіму. А пачынаем з важных гістарычных лічбаў і фактаў.