Темы

Беларусь займае трэцяе месца ў сусветным экспарце калійнай солі

Беларусь займае трэцяе месца ў сусветным экспарце калійнай солі, паведаміў 21 снежня намеснік прэм’ер-міністра Міхаіл Русы, выступаючы на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі.

“На тэрыторыі Беларусі ў Мінскай і Гомельскай абласцях выяўлены тры радовішчы і два ўчасткі калійных солей сумарнымі запасамі 7,5 млрд т. Распрацоўваецца новае Старобінскае радовішча. У сусветным экспарце калійных угнаенняў Беларусь займае трэцяе месца пасля Канады і Расіі”, – адзначыў Міхаіл Русы.

Паводле яго слоў, нягледзячы на тэндэнцыю частага змянення сусветных цэн на ўгнаенні, калійная галіна краіны развіваецца даволі дынамічна. “Маючы дастатковую сыравінную базу, “Беларуськалій” з’яўляецца адным з буйнейшых вытворцаў калійных солей у свеце”, – сказаў віцэ-прэм’ер.

Міхаіл Русы канстатаваў, што захаванню пазіцый, якія займае рэспубліка на рынку калійных угнаенняў, будзе садзейнічаць рэалізацыя двух інвестыцыйных дагавораў, заключаных Беларуссю. “Адзін з іх – у Мінскай вобласці. 11 верасня 2015 года з удзелам кіраўніка дзяржавы дадзены афіцыйны пачатак будаўніцтву Нежынскага горна-абагачальнага комплексу магутнасцю не менш як 1,1 млн т хларыду калію ў год. Інвестар – “Слаўкалій”. Другі – у Гомельскай вобласці “Беларуськалій” рэалізуе інвестпраекты па прамысловай распрацоўцы Петрыкаўскага радовішча калійных солей з будаўніцтвам і ўводам у эксплуатацыю горна-абагачальнага комплексу магутнасцю не менш як 1,5 млн т хларыду калію ў год”, – сказаў Міхаіл Русы.

Последние новости

Общество

Легкий заработок — тяжелые последствия. Отвечает участковый инспектор милиции

4 июля 2025
Читать новость
Беларусь помнит

Глуск продолжает праздновать День Независимости

3 июля 2025
Читать новость
Беларусь помнит

Празднование Дня Независимости в Глуске. Фоторепортаж

3 июля 2025
Читать новость
Общество

Поздравление Олега Дьяченко с Днем Независимости Республики Беларусь

3 июля 2025
Читать новость
Власть

С Днем Независимости Республики Беларусь! Поздравление от руководства района

3 июля 2025
Читать новость
Власть

Анатолий Исаченко поздравляет с Днем Независимости Республики Беларусь

3 июля 2025
Читать новость