Темы

Беларусбанк пераносіць увядзенне камісіі за прыём плацяжоў наяўнымі сродкамі з 1 жніўня на 1 кастрычніка

ААТ “ААБ Беларусбанк” пераносіць увядзенне камісіі за прыём плацяжоў наяўнымі сродкамі з 1 жніўня на 1 кастрычніка, адпаведная інфармацыя размешчана на сайце банка.

“Праўленне Беларусбанка прыняло рашэнне перанесці тэрмін увядзення платы за ажыццяўленне аперацый па плацяжах наяўнымі грашовымі сродкамі ў беларускіх рублях праз касы банка з 1 жніўня на 1 кастрычніка 2016 года. Акрамя таго, вырашана аднавіць у перыяд з 1 жніўня па 30 верасня акцыю са спецыяльнай прапановай па рэгістрацыі кліентаў у сістэме “Інтэрнэт-банкінг”, — гаворыцца ў паведамленні.

У банку растлумачылі, што гэтыя рашэнні былі прыняты, каб прадаставіць кліентам магчымасці для падключэння да каналаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання, а таксама правядзення дадатковай растлумачальнай работы аб асаблівасцях ажыццяўлення разлікаў плацежнымі карткамі, у тым ліку з выкарыстаннем банкаматаў, інфакіёскаў і каналаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання (“Інтэрнэт-банкінг”, “М-банкінг”, “SMS-банкінг”, “ТБ-банкінг”).

Як паведамлялася, з 1 жніўня Беларусбанк планаваў увесці камісію за прыём плацяжоў наяўнымі сродкамі. Памер яе складзе Br1 (дэнамінаваны) за разавы зварот у касу незалежна ад колькасці плацяжоў. Калі плацяжы будуць ажыццяўляцца з дапамогай плацежнай карткі банка, то плаціць не трэба. Дадатковая плата не будзе спаганяцца і пры куплі валюты, а таксама пры пералічэнні плацяжоў у бюджэт (да іх адносяцца падаткі, штрафы, дзяржпошліны). Акрамя таго, пазначаная камісія не будзе спаганяцца з ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, па выкананні абавязацельстваў перад банкам (пагашэнне крэдытаў, плацяжы за паслугі банка), з плацяжоў і залічэння на дабрачынныя рахункі, з залічэння на рахункі фізічных асоб, адкрытыя ў Беларусбанку.

ААТ “ААБ Беларусбанк” — буйнейшая ўніверсальная сістэмаўтваральная фінансава-крэдытная ўстанова Беларусі. Прапануе ўсе віды банкаўскіх паслуг і прадуктаў.

Последние новости

Калейдоскоп

Будет даже жарко. Прогноз погоды на 2—6 июля

1 июля 2025
Читать новость
Происшествия

Маршрутка и Nissan столкнулись в Бобруйске

1 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко о гибридной войне против Беларуси: на любые агрессивные выпады готовы дать самый жесткий ответ

1 июля 2025
Читать новость
Общество

Что будет на «Купалье» в Александрии. Программа мероприятий

1 июля 2025
Читать новость
Общество

От блогеров до Узбекистана. Работа депутата Олега Дьяченко в Глусском районе

1 июля 2025
Читать новость
Власть

Глава Минпрома, новые послы, руководство в министерствах и местной вертикали. Лукашенко принял кадровые решения

1 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем