Темы

Беларусы могуць прыняць удзел у выбары лепшых тавараў рэспублікі-2016

Беларусы могуць прыняць удзел у выбары лепшых тавараў рэспублікі-2016, паведамілі ў прэс-службе Дзяржстандарту.

Для ўдасканалення ўмоў правядзення конкурсу “Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь-2016” і крытэрыяў ацэнкі тавараў, заяўленых на ўдзел, пастановай Дзяржстандарту была зацверджана новая Інструкцыя аб парадку правядзення конкурсу і заахвочвання пераможцаў. У адпаведнасці з ёю, спажыўцы могуць пакінуць свае водзывы адносна арганізацый і якасці іх прадукцыі і паслуг, якія паспяхова прайшлі першы (абласны) этап конкурсу і сталі фіналістамі.

Паступіўшыя водзывы рэспубліканская конкурсная камісія будзе ўлічваць пры падвядзенні канчатковых вынікаў конкурсу на другім (рэспубліканскім) этапе.

Каб накіраваць водзыў, трэба скарыстацца спасылкай  http://quality.gskp.by, выбраць намінацыю (“Харчовыя тавары”, “Прамысловыя тавары для насельніцтва і вырабы народных промыслаў”, “Прадукцыя вытворча-тэхнічнага прызначэння”, “Паслугі насельніцтву”) і націснуць кнопку “Падабаецца” або “Не падабаецца”. Таксама можна накіраваць свае водзывы ў сакратарыят камісіі да 5 снежня на e-mail: ntc@belgiss.by.

Конкурс “Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь” садзейнічае выяўленню якасных, бяспечных і канкурэнтаздольных тавараў і паслуг, у тым ліку новых відаў, а таксама іх папулярызацыі на ўнутраным і знешнім рынках. Ён аб’яўляецца штогод, пачынаючы з 2002 года, па ініцыятыве Дзяржстандарту, абласных выканаўчых камітэтаў і Мінгарвыканкама.

Последние новости

Актуально

Налоговая разъясняет, что расширен перечень товаров, подлежащих прослеживаемости

16 июля 2025
Читать новость
Актуально

Советы грибникам

16 июля 2025
Читать новость
Актуально

Налоговая разъясняет, как предоставлять сведения об остатках товаров, подлежащих прослеживаемости

16 июля 2025
Читать новость
Актуально

Помощь семьям к учебному году

16 июля 2025
Читать новость
Актуально

Александр Лукашенко провел встречу с Президентом Индонезии Прабово Субианто

16 июля 2025
Читать новость
Актуально

Редакция побывала в оздоровительном лагере «Городок». Фоторепортаж

16 июля 2025
Читать новость