Темы

ДАІ правядзе з 25 мая па 5 чэрвеня ўсебеларускую акцыю «Увага — дзеці!»

Дзяржаўтаінспекцыя правядзе спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Увага — дзеці!» з 25 мая па 5 чэрвеня, паведамілі ва УДАІ МУС Беларусі.

Акцыя арганізоўваецца ў мэтах папярэджання і прафілактыкі дзіцячага траўматызму на дарогах. Напярэдадні школьных канікул інспектары ДАІ плануюць наведаць працоўныя і вучэбныя калектывы, а таксама правесці рэйды з мэтай растлумачэння правіл бяспечных паводзін непаўналетніх на дарозе.

У ДАІ канстатавалі, што толькі 13 мая на дарогах Беларусі пацярпела адразу пяць дзяцей.

Дзве дзяўчынкі атрымалі траўмы на пешаходных пераходах. Так, у Магілёве аўтамабіль хуткай медыцынскай дапамогі, што ехаў з уключаным мігаючым маячком і спецсігналам, збіў 15-гадовую школьніцу, якая пераходзіла дарогу ў належным месцы на зялёны сігнал святлафора. Другі выпадак адбыўся ў Гомелі, дзе пад колы трапіла 9-гадовая дзяўчынка, якая пераходзіла праезную частку па нерэгулюемым пешаходным пераходзе. На шчасце, пасля аказання медыцынскай дапамогі дзіця можна было адпусціць дадому.

Акрамя таго, двое дзяцей сталі ўдзельнікамі ДТЗ у якасці пасажыраў. Адно з іх, пяцігадовы хлопчык, атрымаў удары ў выніку аварыі, што здарылася ў Брэсце. У момант сутыкнення дзіця знаходзілася ў аўтакрэсле. Хлопчыка шпіталізавалі для правядзення абследавання. Сур’ёзна пацярпела 13-гадовая школьніца, якую з пераломам носа і траўмамі даставілі ў бальніцу пасля спадарожнага сутыкнення аўтамабіляў у Пухавіцкім раёне. Дзяўчынка ехала на заднім сядзенні, прымацаваная рамянём бяспекі.

Яшчэ адно пяцігадовае дзіця атрымала траўму ў ДТЗ у Светлагорску. Дзяўчынка выбегла з-за прыпаркаванага аўтамабіля на дваровы праезд, дзе яе збіла легкавушка. Пацярпелую шпіталізавалі з пераломам галёнкі.

У Дзяржаўтаінспекцыі звярнулі ўвагу, што, паводле статыстыкі, 70 працэнтаў аварый з удзелам непаўналетніх здараюцца па віне дарослых. Усяго за чатыры месяцы 2016 года ў Беларусі здарылася 77 ДТЗ з удзелам дзяцей, у якіх 2 дзіцяці загінулі, а яшчэ 75 атрымалі раненні. Сярод непаўналетніх удзельнікаў ДТЗ — 40 пешаходаў, 30 пасажыраў, 6 веласіпедыстаў і адзін вадзіцель матацыкла.

Последние новости

Беларусь помнит

Глуск продолжает праздновать День Независимости

3 июля 2025
Читать новость
Беларусь помнит

Празднование Дня Независимости в Глуске. Фоторепортаж

3 июля 2025
Читать новость
Общество

Поздравление Олега Дьяченко с Днем Независимости Республики Беларусь

3 июля 2025
Читать новость
Власть

С Днем Независимости Республики Беларусь! Поздравление от руководства района

3 июля 2025
Читать новость
Власть

Анатолий Исаченко поздравляет с Днем Независимости Республики Беларусь

3 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко в преддверии Дня Независимости помиловал 16 осужденных

2 июля 2025
Читать новость