Темы

Дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў узрастуць з лютага

У Беларусі дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў узрастуць з лютага бягучага года, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

У адпаведнасці з новай рэдакцыяй закона “Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей” са студзеня 2013 года памер дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў дыферэнцыруецца ў залежнасці ад колькасці дзяцей у сям’і. На першае дзіця ён складае 35 працэнтаў сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў рэспублікі, на другое і наступных дзяцей – 40 працэнтаў. Дапамога на дзіця-інваліда назначаецца і выплачваецца ў памеры 45 працэнтаў сярэднямесячнай заработнай платы незалежна ад чарговасці нараджэння гэтага дзіцяці ў сям’і.

Для разліку памеру такога віду дапамогі з 1 лютага па 30 красавіка 2017 года прымяняецца паказчык сярэднямесячнай  заработнай платы за чацвёрты квартал 2016 года ў памеры Br746,80. Такім чынам, з лютага па красавік памер штомесячнай дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў складзе на першае дзіця Br261,38 (з 1 лістапада 2016 года па 31 студзеня 2017 года – Br260,26), на другое і наступных дзяцей – Br298,72 (цяпер – Br297,44), на дзіця-інваліда ва ўзросце да трох гадоў – Br336,06 (Br334,62).

Пражываючым на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання ў зоне далейшага адсялення або з правам на адсяленне дапамога па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў назначаецца і выплачваецца ў памеры 150 працэнтаў да ўстаноўленага законам.

Што датычыцца дзіцячых дапамог, якія вылічваюцца з бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ), то іх памер будзе вядомы пасля прыняцця пастановы Мінпрацы і сацабароны аб устанаўленні новага памеру БПМ на перыяд з 1 лютага па 30 красавіка 2017 года.

Нацыянальным заканадаўствам прадугледжана разгалінаваная сістэма дапамог сем’ям у сувязі з нараджэннем і выхаваннем дзяцей – усяго назначаецца 11 відаў дапамог.

Последние новости

Власть

Лукашенко о гибридной войне против Беларуси: на любые агрессивные выпады готовы дать самый жесткий ответ

1 июля 2025
Читать новость
Общество

Что будет на «Купалье» в Александрии. Программа мероприятий

1 июля 2025
Читать новость
Общество

От блогеров до Узбекистана. Работа депутата Олега Дьяченко в Глусском районе

1 июля 2025
Читать новость
Власть

Глава Минпрома, новые послы, руководство в министерствах и местной вертикали. Лукашенко принял кадровые решения

1 июля 2025
Читать новость
Общество

Программа праздника Купалье в Глуске

1 июля 2025
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Военно-патриотический квест «Защитники от Великой Победы к современности» прошел в лагере «Городок»

1 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем