Темы

Датацыя на пуцёўку ў спартыўна-аздараўленчыя лагеры ўпершыню ўводзіцца ў Беларусі

Упершыню ў Беларусі ўводзіцца асобная датацыя на пуцёўку ў спартыўна-аздараўленчыя лагеры, паведаміў на прэс-канферэнцыі дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі.

Датацыя на пуцёўку ў спартыўна-аздараўленчыя лагеры з кругласутачным знаходжаннем складзе Br1,8 млн (прагназуемы кошт пуцёўкі ў такі лагер на летні перыяд — больш як Br4 млн).

Генадзь Балбатоўскі падкрэсліў, што памеры датацый на пуцёўкі для дзяцей у лагеры на летніх канікулах у 2016 годзе павялічаны ў сярэднім на 14 працэнтаў. У цэлым на кампанію накіравана больш як Br345 млрд, з іх на падрыхтоўку лагераў да сезона — Br5,4 млрд (на 12 працэнтаў больш у параўнанні з мінулым годам).

Са сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання на патанненне адной пуцёўкі ў аздараўленчыя лагеры з кругласутачным знаходжаннем накіравана Br1,6 млн (прагназуемы кошт пуцёўкі — Br3,8 млн), з дзённым знаходжаннем — Br660 тыс. (прагназуемы кошт пуцёўкі — больш як Br1 млн), у профільныя аздараўленчыя лагеры з кругласутачным знаходжаннем тэрмінам не менш як 9 дзён — Br680 тыс. (прагназуемы кошт пуцёўкі — Br910 тыс.), у лагеры працы і адпачынку з дзённым знаходжаннем — Br740 тыс. (прагназуемы кошт пуцёўкі — крыху больш як Br1 млн).

Даплата бацькоў, як і ў папярэднія гады, складзе не менш за 10 працэнтаў, падкрэсліў дырэктар цэнтра.

Последние новости

Будь в курсе

Олег Дьяченко проведет прямую линию и прием граждан 17 июня

13 июня 2026
Читать новость
Образование

В Глуске прошел районный выпускной вечер

12 июня 2026
Читать новость
Будь в курсе

Выездной прием граждан в Славковичском сельском исполнительном комитете 16 июня проведет Алексей Журавлёв

12 июня 2026
Читать новость
Общество

Подвели итоги учебно-полевых сборов в Глуске

12 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко даст интервью телеканалу «Аль-Арабия»

12 июня 2026
Читать новость
Образование

Выпускные вечера для 11-классников пройдут сегодня в Беларуси

12 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем