Темы

Дзяржаўтаінспекцыя правядзе з 25 мая па 5 чэрвеня ўсебеларускую акцыю “Увага — дзеці!”

ДзяржаўтаінспекцыяправядзеўсебеларускаеспецыяльнаекомплекснаемерапрыемстваУвагадзеці!” з 25 маяпа 5 чэрвеня, паведаміліваУДАІГУУСМінгарвыканкама.

“Найбольшая колькасць дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей адбываецца з чэрвеня па верасень, гэта значыць у час школьных канікул. У дзяцей з’яўляецца шмат свабоднага часу, яны часта застаюцца без догляду дарослых. Як правіла, церпяць дзеці ва ўзросце ад 7 да 12 гадоў. Акцыя “Увага дзеці!” прымеркавана да пачатку летняга адпачынку дзяцей. Цяпер ужо многія бацькі пачынаюць адвозіць дашкалят у вёскі да сваякоў. Хутка завершацца заняткі і ў школьнікаў. Каб зрабіць баўленне часу для дзяцей бяспечным, праваахоўнікі і педагогі аб’яднаюць свае намаганні”, растлумачылі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Міліцыянеры наведаюць працоўныя калектывы, растлумачаць дарослым прычыны і наступствы ДТЗ з удзелам непаўналетніх, нагадаюць аб правілах іх бяспечнай перавозкі, адказнасці за парушэнні ПДР, а таксама неабходнасці асабістага прыкладу правільных паводзін на дарозе. Акрамя таго, у час правядзення акцыі “Увага дзеці!” аўтамабілістам трэба будзе перамяшчацца ў светлы час сутак з уключаным блізкім святлом фар. Гэта неабходна для прыцягнення ўвагі маленькіх пешаходаў да транспартнага сродку, які рухаецца.

У Дзяржаўтаінспекцыі канстатавалі, што за 4 месяцы бягучага года ў Мінску здарылася 12 ДТЗ з удзелам непаўналетніх. Гэта на дзевяць выпадкаў менш, чым за аналагічны перыяд 2014 года. У інцыдэнтах са студзеня па красавік 2015 года 12 юных удзельнікаў дарожнага руху атрымалі раненні, у той час як за мінулы год за гэты перыяд пацярпелі 25 чалавек. Гібель дзяцей у бягучым годзе не зарэгістравана, у адрозненне ад 2014 года, калі памерла адно дзіця.

Последние новости

Беларусь помнит

Глуск продолжает праздновать День Независимости

3 июля 2025
Читать новость
Беларусь помнит

Празднование Дня Независимости в Глуске. Фоторепортаж

3 июля 2025
Читать новость
Общество

Поздравление Олега Дьяченко с Днем Независимости Республики Беларусь

3 июля 2025
Читать новость
Власть

С Днем Независимости Республики Беларусь! Поздравление от руководства района

3 июля 2025
Читать новость
Власть

Анатолий Исаченко поздравляет с Днем Независимости Республики Беларусь

3 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко в преддверии Дня Независимости помиловал 16 осужденных

2 июля 2025
Читать новость