Темы

Класіфікатар спецыяльнасцей у Беларусі істотна рэфармуюць

Класіфікатар спецыяльнасцей у Беларусі істотна рэфармуюць, паведаміў у інтэрв’ю «Настаўніцкай газеце» начальнік упраўлення вышэйшай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Каспяровіч.

Спецыяліст расказаў, што адначасова з новай рэдакцыяй Кодэкса аб адукацыі фактычна завершана распрацоўка новага Агульнадзяржаўнага класіфікатара «Спецыяльнасці і кваліфікацыі». «У новым класіфікатары будуць рэалізаваны зусім новыя падыходы, якія істотна адрозніваюцца ад папярэдніх. У прыватнасці, спецыяльнасці будуць гарманізаваны з відамі эканамічнай дзейнасці, афіцыйна зацверджанымі ў нашай краіне, а таксама з Міжнароднай стандартнай класіфікацыяй адукацыі», — праінфармаваў Сяргей Каспяровіч.

«Важнай асаблівасцю новага класіфікатара з’яўляецца тое, што будуць поўнасцю выключаны раней існуючыя спецыялізацыі, а таксама напрамкі спецыяльнасцей. Цяпер у адпаведнасці з новым класіфікатарам будзе адна базавая класіфікацыйнай адзінка — спецыяльнасць», — растлумачыў прадстаўнік Мінадукацыі.

Прадугледжваецца, што ўніверсітэты, ажыццяўляючы падрыхтоўку па той ці іншай спецыяльнасці, змогуць фарміраваць сваю прафілізацыю з улікам патрэбнасцей рынку працы, моладзі і сваіх рэсурсаў у памеры да 50-60 працэнтаў вучэбнага часу ў бакалаўрыяце і да 70 працэнтаў — у магістратуры. «У рамках гэтага часавага рэсурсу ўніверсітэт сам напаўняе прафілізацыю з улікам патрэбнасцей заказчыкаў кадраў, узгадняючы з імі той ці іншы напрамак», — дадаў спецыяліст.

Последние новости

Власть

Лукашенко о НАН: без науки никуда, время сейчас такое

13 ноября 2025
Читать новость
Актуально

Индивидуальный предприниматель из Могилёва уплатил 23,5 тыс. рублей за применение схемы ухода от налогообложения

13 ноября 2025
Читать новость
Актуально

МНС разъяснило порядок маркировки и прослеживаемости товаров в Беларуси

13 ноября 2025
Читать новость
Происшествия

Неисправная печь привела к пожару в Кричевском районе

13 ноября 2025
Читать новость
Актуально

«Ваша квартира выставлена на продажу»: новая уловка для доверчивых граждан

13 ноября 2025
Читать новость
АПК

Спортландию «Гонка чемпионов!» в Глуске посвятили Дню работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности АПК

13 ноября 2025
Читать новость

Рекомендуем