Темы

Мінадукацыі рыхтуе прапановы па дадатковай падтрымцы маладых педагогаў

Міністэрства адукацыі рыхтуе прапановы па дадатковай падтрымцы маладых педагогаў. Аб гэтым паведаміў у час анлайн-канферэнцыі на тэму «Роля настаўніка ў сучасным грамадстве» на сайце БЕЛТА міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў.

Паводле слоў міністра, канкрэтныя прапановы будуць агучаны на нарадзе ў Прэзідэнта. «Пытанне сапраўды сур’ёзнае, актуальнае і даволі няпростае. Цяпер ідзе падрыхтоўка да нарады ў Прэзідэнта, дзе будзе разгледжаны ўвесь комплекс пытанняў, звязаных з сістэмай, у тым ліку будуць пытанні, якія датычацца сацыяльных гарантый, пашырэння прэферэнцый для педагогаў — асабліва для маладых спецыялістаў, а таксама педагогаў у малых гарадах і населеных пунктах», — адзначыў Міхаіл Жураўкоў. Прапановы Мінадукацыі будуць датычыцца  заработнай платы, жылля, у тым ліку арэнднага, бонусаў па аплаце жылля для маладых спецыялістаў.

У сваю чаргу рэктар Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка Аляксандр Жук дадаў, што па выніках наведвання БДПУ ў лістападзе мінулага года быў падрыхтаваны пратакол даручэнняў Прэзідэнта, дзе старшыням аблвыканкамаў, кіраўнікам мясцовых органаў улады даручана знайсці дадатковыя магчымасці па падтрымцы маладых педагогаў і студэнтаў мэтавага набору, якія вучацца на педагагічных спецыяльнасцях. «Яны могуць прымаць рашэнні, якія датычацца надбавак да студэнцкіх стыпендый і падтрымкі пачынаючых працаваць у школе маладых спецыялістаў», — нагадаў Аляксандр Жук.

Последние новости

Происшествия

Грозовой разряд попал в здание школы в Дрибинском районе

9 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко поздравил коллектив и воспитанников Детской железной дороги с ее 70-летием

9 июля 2025
Читать новость
Общество

Информирует отделение уголовного розыска Глусского РОВД. Будьте осторожны при посещении леса

9 июля 2025
Читать новость
Беларусь помнит

Глушчына адсвяткавала чарговы Дзень Незалежнасці

9 июля 2025
Читать новость
Актуально

Будет жарко! Прогноз погоды 9—13 июля

9 июля 2025
Читать новость
Власть

Во имя будущего. Подробности рабочей недели Александра Лукашенко

9 июля 2025
Читать новость