Темы

Мінімальная заработная плата ў ліпені склала Br239,48

Памер месячнай мінімальнай заработнай платы (МЗП) у ліпені бягучага года склаў Br239,48, паведамілі ў галоўным упраўленні працы і заработнай платы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

З 1 студзеня бягучага года месячная мінімальная заработная плата ўстаноўлена ўрадам у памеры Br2 млн 300 тыс. З улікам індэксацыі 5,4 працэнта памер МЗП у ліпені бягучага года склаў Br239,48 (у чэрвені гэты нарматыў складаў Br239,18 з улікам дэнамінацыі). Рост памеру мінімальнай заработнай платы ў ліпені ў параўнанні з чэрвенем абумоўлены павелічэннем нарматыву індэксацыі, растлумачылі спецыялісты. Так, у адпаведнасці з указам ад 28 студзеня 2006 года нумар 55 “Аб нарматыве індэксацыі грашовых даходаў насельніцтва з улікам інфляцыі” індэксуецца даход у межах нарматыву індэксацыі – 100 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, дзеючага на момант індэксацыі (з 1 жніўня бягучага года – Br175,50).

Мінімальная заработная плата (месячная і пагадзінная) – дзяржаўны мінімальны сацыяльны стандарт у галіне аплаты працы, які наймальнік абавязаны прымяняць у якасці ніжэйшай мяжы аплаты працы работнікаў за работу ў нармальных умовах на працягу нармальнай працягласці рабочага часу пры выкананні абавязкаў работніка, якія вынікаюць з заканадаўства, лакальных нарматыўных прававых актаў і працоўнага дагавора.

Калектыўным дагаворам (пагадненнем) можа быць устаноўлены іншы памер месячнай мінімальнай заработнай платы, але не ніжэйшы за МЗП, устаноўленую ў адпаведнасці з заканадаўствам. Работніку, у якога памер налічанай заработнай платы аказаўся ніжэйшы за ўстаноўленую МЗП (месячную і пагадзінную), наймальнік абавязаны правесці даплату да яе ўзроўню.

Памер месячнай мінімальнай заработнай платы ўстанаўліваецца Саветам Міністраў штогод з 1 студзеня. Месячная мінімальная заработная плата на працягу года падлягае індэксацыі ў парадку, прадугледжаным для індэксацыі даходаў, атрыманых з бюджэтных крыніц, у адпаведнасці з заканадаўствам аб індэксацыі даходаў насельніцтва з улікам інфляцыі.

Последние новости

Происшествия

Маршрутка и Nissan столкнулись в Бобруйске

1 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко о гибридной войне против Беларуси: на любые агрессивные выпады готовы дать самый жесткий ответ

1 июля 2025
Читать новость
Общество

Что будет на «Купалье» в Александрии. Программа мероприятий

1 июля 2025
Читать новость
Общество

От блогеров до Узбекистана. Работа депутата Олега Дьяченко в Глусском районе

1 июля 2025
Читать новость
Власть

Глава Минпрома, новые послы, руководство в министерствах и местной вертикали. Лукашенко принял кадровые решения

1 июля 2025
Читать новость
Общество

Программа праздника Купалье в Глуске

1 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем