Темы

Наталля Качанава: неабходна наладзіць цесную сувязь паміж ССНУ, ПТУ і наймальнікамі

У Беларусі неабходна наладзіць сувязь паміж сярэднімі спецыяльнымі і прафесійна-тэхнічнымі навучальнымі ўстановамі і наймальнікамі. Аб гэтым заявіла 2 чэрвеня журналістам намеснік прэм’ер-міністра Наталля Качанава на семінары «Аб узаемадзеянні прадпрыемстваў гарадской гаспадаркі і МДПТК будаўніцтва і камунальнай гаспадаркі па падрыхтоўцы кваліфікаваных рабочых кадраў».

«Цяпер у Беларусі дзейнічае даволі зладжаная сістэма падрыхтоўкі кадраў. Ёсць толькі пытанне, што пакуль няма цеснай сувязі ў наймальніка і навучальнай установы. Калі будзе ўзаемная цікавасць, безумоўна, будзе і вынік», адзначыла Наталля Качанава.

Таксама віцэ-прэм’ер канстатавала неабходнасць перагляду падрыхтоўкі спецыялістаў рабочых прафесій у цэлым у краіне. Паводле слоў Наталлі Качанавай, пакуль ёсць сітуацыі, калі навучальныя ўстановы дубліруюць спецыяльнасці. Цяпер вядзецца работа па аптымізацыі. «Трэба мець выразнае ўяўленне аб тым, якія сёння прафесіі і спецыяльнасці запатрабаваны ў эканоміцы Беларусі, у кожным канкрэтным рэгіёне, на кожным канкрэтным прадпрыемстве», падкрэсліла Наталля Качанава.

Віцэ-прэм’ер акцэнтавала ўвагу на тым, што прафесійна-тэхнічныя навучальныя ўстановы павінны выпускаць спецыялістаў з максімальна высокім разрадам. «Нядобра, што мы выпускаем у асноўным спецыялістаў з 3 разрадам. Ад гэтага (разраду. Заўвага БЕЛТА) непасрэдна залежыць і месца працаўладкавання, і заработная плата. І наймальнікі гавораць аб тым, што ім патрэбны кваліфікаваныя кадры», канстатавала Наталля Качанава.

Последние новости

Общество

Так і трэба жыць! Наведалі былога работніка ААТ “Глускі-АГРА” Рыгора Васільевіча Дзяшчэню

7 мая 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поздравил работников и ветеранов радио, телевидения и связи с профессиональным праздником

7 мая 2026
Читать новость
Будь в курсе

Как Глуск отметит День Победы. Праздничная программа

7 мая 2026
Читать новость
Власть

7 мая — День работников радио, телевидения и связи. Поздравление от руководства района

7 мая 2026
Читать новость
Происшествия

На пожаре в Жлобинском районе спаслись двое детей

6 мая 2026
Читать новость
Общество

Пообщались с каменщиками Глусской ПМК № 249 Александром Ворониным и Дмитрием Дещеней

6 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем