Темы

Натуральны прырост насельніцтва зафіксаваны ў мінулым годзе ў 83 гарадах і 24 пасёлках Беларусі

У Беларусі ў мінулым годзе натуральны прырост насельніцтва зафіксаваны ў 83 гарадах і 24 пасёлках гарадскога тыпу (у 2010-м – у 51 і 17 адпаведна), паведаміла на прэс-канферэнцыі намеснік старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Жанна Васілеўская.

Натуральны прырост сельскага насельніцтва адзначаны ў мінулым годзе ў Мінскім, Брэсцкім і Мазырскім раёнах.

Прадстаўнік Белстата канстатавала, што апошнія гады ў рэспубліцы адзначаецца рост колькасці насельніцтва. За 2015-ы колькасць жыхароў краіны павялічылася на 17,5 тыс. і на 1 студзеня 2016 года склала 9 млн 498 тыс.

Самым шматлікім рэгіёнам рэспублікі з’яўляецца сталіца: у Мінску пражывае амаль 1 млн 960 тыс. чалавек, або кожны пяты жыхар краіны. З абласцей найбольшая колькасць жыхароў сканцэнтравана ў Гомельскай вобласці – 1 млн 423 тыс., або амаль кожны сёмы жыхар краіны. Як і папярэднія гады, самымі нешматлікімі з’яўляюцца Магілёўская і Гродзенская вобласці. У кожнай з іх жыве крыху больш за 11 працэнтаў ад агульнай колькасці насельніцтва рэспублікі.

Вызначальным фактарам павелічэння колькасці насельніцтва Беларусі ў 2015 годзе стаў міграцыйны прырост, які склаў 18,5 тыс. чалавек і кампенсаваў натуральныя страты.

Натуральнае змяншэнне насельніцтва за 2015 год склала 998 чалавек. У параўнанні з 2014-м яно скарацілася ў 3 разы, а ў параўнанні з 2010-м – у 29 разоў. Зніжэнне натуральнага змяншэння назіралася практычна ва ўсіх абласцях рэспублікі: Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай. Як і ў 2014 годзе, натуральны прырост насельніцтва адзначаны ў Мінску і Брэсцкай вобласці (5 тыс. 528 і 1 тыс. 136 чалавек адпаведна).

Последние новости

Актуально

Налоговая разъясняет, что расширен перечень товаров, подлежащих прослеживаемости

16 июля 2025
Читать новость
Актуально

Советы грибникам

16 июля 2025
Читать новость
Актуально

Налоговая разъясняет, как предоставлять сведения об остатках товаров, подлежащих прослеживаемости

16 июля 2025
Читать новость
Актуально

Помощь семьям к учебному году

16 июля 2025
Читать новость
Актуально

Александр Лукашенко провел встречу с Президентом Индонезии Прабово Субианто

16 июля 2025
Читать новость
Актуально

Редакция побывала в оздоровительном лагере «Городок». Фоторепортаж

16 июля 2025
Читать новость