Темы

Не бліжэй за 50 метраў

 

Глускі раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне аб вызначэнні месцаў, якія забаронены для правядзення пікетавання з мэтаю збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў 27 склікання. Такое рашэнне прынята на падставе часткі 11 артыкула 61 і часткі 9 артыкула 65 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Такім чынам, нельга праводзіць пікетаванне для збору подпісаў выбаршчыкаў на адлегласці меней за 50 метраў ад будынкаў Глускага раённага выканаўчага камітэта, сельскіх выканаўчых камітэтаў раёна, суда і пракуратуры Глускага раёна, раённага аддзела ўнутраных спраў, раённага аддзела Дэпартамента аховы МУС; на адлегласці меншай за 50 метраў ад тэрыторый дзіцячых дашкольных і агульнаадукацыйных устаноў і ўстаноў аховы здароўя раёна, а таксама ад прахадных прадпрыемстваў і арганізацый раёна, на прыпынках грамадскага транспарту, перакрыжаваннях і пешаходных пераходах.
Згодна з прынятым рашэннем раённы аддзел унутраных спраў павінен прыняць меры па недапушчэнні збору подпісаў у забароненых для гэтага месцах і забяспечыць ахову грамадскага парадку ў месцах, дзе будзе праводзіцца збор подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў 27 склікання.

Последние новости

Общество

В День матери 95-летний юбилей отмечает Лидия Кирилловна Картель

14 октября 2025
Читать новость
Общество

Сердца, полные любви. Торжественный прием ко Дню матери в Могилеве

14 октября 2025
Читать новость
Калейдоскоп

Заморозки и мокрый снег. Прогноз погоды на 15—19 октября

14 октября 2025
Читать новость
Актуально

Молодежь за безопасность. Глуск.

14 октября 2025
Читать новость
Происшествия

В деревне Крюковщина горел автомобиль

14 октября 2025
Читать новость
Власть

Глобальная обстановка в мире и отношения с США стали темами совещания у Лукашенко

14 октября 2025
Читать новость