Новая ферма вартая некалькіх старых

У чым жа прычына такога істотнага адставання ад лідараў па вытворчасці малака? Зноў-такі спецыя-лістам яна бачыцца ў тым, што жывёлагадоўля прадстаўлена тут пяццю дробнымі малочна-таварнымі фермамі, дзе каровы на прывязным утрыманні па 150-220 галоў на кожнай. А такія ўмовы не дазваляюць наладзіць паточна-цэхавую арганізацыю вытворчасці малака, кармлення кароў згодна з іх фізіялагічным станам. Вось чаму было прынята рашэнне аб мадэрнізацыі малочна-таварнай фермы ў Дуброве.
Выбар гэты зусім невыпадковы, зазначыў падчас наведвання аб’екта старшыня раённага выканаўчага камітэта Юрый Дымша. Менавіта тут сканцэнтравана 36 працэнтаў усяго пагалоўя буйной рагатай жывёлы, ёсць тры цялятнікі на 180-200 месцаў кожны, два кароўнікі. Зараз адзін з былых кароўнікаў рэканструяваны пад цэх сухастойных кароў і іх расцёл на 150 жывёламесцаў. Кіраўнік раёна са сваім першым намеснікам Канстанцінам Голубам, намеснікам па будаўніцтве Аляксандрам Анцюшэнем, дырэктарам КУП “Капітальнае будаўніцтва” Аляксандрам Харцам і прадстадстаўнікамі райаграпрамтэхзабеспячэння былі на новым цэху якраз тады, калі там завяршаліся работы па падвядзенні сістэм водапаення і энергазабеспячэння. У бліжэйшай перспектыве прадугледжана зманціраваць з драўляных канструкцый 2 кароўнікі і даільную залу, што дасць магчымасць павялічыць пагалоўе да 635 галоў з беспрывязным утрыманнем. Калі ж рэканструяваная ферма ў Дуброве будзе выведзена на поўную магутнасць, вытворчасць малака тут павінна ўзрасці да 3150 тон, мадэрнізацыя працэсаў значна палегчыць працу людзей. Акрамя таго, з павелічэннем вытворчасці працы і павышэннем якасці выпускаемай прадукцыі, яе рэнтабельнасці ўзрасце ўзровень аплаты жывёлаводаў, а значыць, і дабрабыт сяльчан.
Такія ж вытворчыя нарады з аналізам рэальнай сітуацыі і разлікамі на будучае былі праведзены старшынёй райвыканкама Юрыем Дымшам і на новабудоўлях фермаў ва Усцярхах СВК “Калгас “Зара камуны” і Слабодцы СВК «Калгас «Зара».
Т.ЛУКАШЭВІЧ
Фота С.РУДЗІНСКАГА