Темы

Няўстойлівае надвор’е захаваецца ў Беларусі да сярэдзіны наступнага тыдня

Няўстойлівае надвор’е захаваецца ў Беларусі да сярэдзіны наступнага тыдня, паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Святлана Рыбакова.

“На гэтым тыдні ў Беларусі пад уплывам франтальных раздзелаў было няўстойлівае з дажджамі надвор’е. Тэмпературны фон па-ранейшаму высокі, ён перавышае кліматычную норму на 5-9 градусаў”, – адзначыла Святлана Рыбакова.

У пятніцу, 15 красавіка, умовы надвор’я ў Беларусі будуць вызначацца ўплывам вобласці павышанага ціску, якая сфарміравана ў вільготнай халоднай паветранай масе. Будзе пераважна без ападкаў, толькі месцамі па ўсходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у ранішні час па Віцебскай вобласці магчымы мокры снег. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Тэмпература паветра ноччу – ад 1 да 7 градусаў цяпла, пры праясненнях да мінус 2, днём будзе 8-14 са знакам плюс.

У суботу, 16 красавіка, ноччу на большай частцы краіны захаваецца ўплыў вобласці павышанага ціску, днём надвор’е абумовіць малаактыўны атмасферны фронт, што перамяшчаецца з Заходняй Еўропы. Ноччу па паўднёвым захадзе рэспублікі, днём месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах не выключаны навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі туман. Тэмпература паветра ноччу – мінус 3 – плюс 3, днём 8-15 цяпла; па паўднёвым захадзе будзе крыху цяплей: ноччу – ад 4 да 6 вышэй за нуль, днём – да 19 цяпла.

У нядзелю, 17 красавіка, надвор’е ў краіне будуць вызначаць атмасферныя франты, якія перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы. Кароткачасовыя дажджы будуць адзначацца ў многіх раёнах краіны, месцамі з навальніцамі. Тэмпература паветра ноччу – плюс 3-10, днём – ад 10 да 17 цяпла, па паўднёвым усходзе – да 21 вышэй за нуль.

“У пачатку наступнага тыдня ў Беларусі пад уплывам атмасферных франтоў і паветраных мас з Балтыкі захаваецца няўстойлівае надвор’е”, – расказала Святлана Рыбакова.

У панядзелак, 18 красавіка, на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, месцамі навальніцы. Тэмпература паветра ноччу – плюс 1-8, днём – ад 8 да 15 градусаў цяпла.

У аўторак і сераду, 19 і 20 красавіка, кароткачасовыя дажджы чакаюцца месцамі па краіне, днём магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ноччу складзе ад 1 да 6 градусаў цяпла, у ноч на сераду пры праясненнях – да мінус 2 градусаў, днём будзе 6-13 градусаў цяпла.

Последние новости

Общество

Легкий заработок — тяжелые последствия. Отвечает участковый инспектор милиции

4 июля 2025
Читать новость
Беларусь помнит

Глуск продолжает праздновать День Независимости

3 июля 2025
Читать новость
Беларусь помнит

Празднование Дня Независимости в Глуске. Фоторепортаж

3 июля 2025
Читать новость
Общество

Поздравление Олега Дьяченко с Днем Независимости Республики Беларусь

3 июля 2025
Читать новость
Власть

С Днем Независимости Республики Беларусь! Поздравление от руководства района

3 июля 2025
Читать новость
Власть

Анатолий Исаченко поздравляет с Днем Независимости Республики Беларусь

3 июля 2025
Читать новость