Темы

Першы чэмпіянат Беларусі па міні-гольфе пройдзе 21 мая ў Магілёве

Першы чэмпіянат Беларусі па міні-гольфе пройдзе 21 мая ў Магілёве, паведаміў старшыня БСГА “Федэрацыя міні-гольфа” Вадзім Бягун.

“Правядзенне спаборніцтваў стала магчымым дзякуючы ўзвядзенню ў Магілёве першага ў краіне поля для міні-гольфа. Гэта пакуль адзіная такая спартыўная пляцоўка ў Беларусі памерам каля 20 сотак з 18 дарожкамі. Яно пабудавана за сродкі спонсараў і перададзена на баланс Магілёўскага гарадскога прадпрыемства “Упраўленне камунальных прадпрыемстваў”. Гэта спартыўная пляцоўка адпавядае ўсім міжнародным стандартам і дасць магчымасць прымаць тут спаборніцтвы самага высокага ўзроўню”, – сказаў субяседнік.

У чэмпіянаце па міні-гольфе прымуць удзел каманды ад кожнай вобласці і Мінска. У складзе кожнай каманды па 4 чалавекі. Таксама пройдзе і асабістае першынство. Пераможцам уручаць спецыяльныя кубкі Федэрацыі міні-гольфа, дыпломы і памятныя прызы.

“Перад стартам спаборніцтваў, 20 мая, ва ўсіх удзельнікаў турніру будзе магчымасць азнаёміцца з новым полем і паспрабаваць свае сілы ў трэніровачнай гульні. Для жадаючых будуць праведзены майстар-класы”, – сказаў субяседнік.

Вадзім Бягун адзначыў, што галоўная задача федэрацыі на бліжэйшую перспектыву – комплекснае развіццё інфраструктуры для масавасці і папулярызацыі гольфа ў Беларусі. Гэта перш за ўсё датычыцца абсталявання спецыялізаваных палёў і пляцовак для гульні ў міні-гольф. Акрамя Магілёва, аналагічныя пляцоўкі будуць створаны і ў іншых рэгіёнах краіны. “Мы прапануем у Магілёве пабудаваць другую аналагічную пляцоўку для міні-гольфа ў крокавай даступнасці. Гэта дасць магчымасць абласному цэнтру пазмагацца за права правесці ў 2018 годзе чэмпіянат свету па міні-гольфе”, – дадаў ён.

Паводле яго слоў, міні-гольф стаў папулярнай гульнёй сярод людзей, якія любяць спорт і актыўны адпачынак, а спецыяльныя дарожкі для офіснага і міні-гольфа ўжо ёсць у многіх кабінетах кіраўнікоў. “Міні-гольф – гэта не звычайны гольф у зменшаным фармаце. Гэта асобны і самастойны від спорту. У прывычным гольфе ігракі мяняюць клюшкі, а ў міні-гольфе – мячы. Акрамя таго, цяпер разглядаецца пытанне аб унясенні міні-гольфа ў праграму Алімпійскіх відаў спорту”, – адзначыў Вадзім Бягун.

Последние новости

Актуально

Что нужно знать владельцам велосипедов

12 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко заслушал телефонные доклады главы МЧС и управделами Президента

12 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

В парке напротив СШ № 2 Глуска продолжаются работы по благоустройству

12 июля 2025
Читать новость
АПК

В Глусском районе прошли “Зажинки”. Фоторепортаж

11 июля 2025
Читать новость
Актуально

Будьте осторожны на воде

11 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

Ремонт в Глусской детско-юношеской спортивной школе

11 июля 2025
Читать новость