Темы

Подпісы правераны

Чарговае пасяджэнне Глускай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адбылося на мінулым тыдні ў пятніцу, 28 жніўня. У парадку дня значылася падвядзенне вынікаў праверкі дакладнасці подпісаў па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. Як паведаміла рэдакцыі намеснік старшыні раённай камісіі Таццяна Глаз, у Глускую выбарчую камісію былі здадзены падпісныя лісты за вылучэнне двух кандыдатаў: Аляксандра Лукашэнкі і Мікалая Улаховіча. Ініцыятыўная група дзеючага кіраўніка дзяржавы здала ў камісію на праверку 5 001 сабраны подпіс, аднак пры іх візуальнай ацэнцы было выяўлена, што 42 подпісы не могуць быць залічаны, паколькі гэтыя падпісаўшыеся не пражываюць на тэрыторыі Глускага раёна. Такім чынам, да праверкі было прад’яўлена 4 959 подпісаў, 1 008 (а гэта 20,33 %) з іх правераны, несапраўдных подпісаў не выяўлена. Ініцыятыўная група Мікалая Улаховіча здала 315 подпісаў, пасля праверкі 20,33 % ад названай колькасці (64 подпісы) выяўлены адзін несапраўдны. Гэта значыць, што за вылучэнне Мікалая Улаховіча Глускай раённай выбарчай камісіяй залічана 314 подпісаў. Названыя вынікі занесены ў пратакол пасяджэння. 

А. ВАСІЛЕЎСКАЯ

Последние новости

Актуально

С 8 по 10 июля ГАИ проведет комплекс профилактических мероприятий

7 июля 2025
Читать новость
Власть

5 июля — День кооперации. Поздравляет руководство района

5 июля 2025
Читать новость
Общество

Легкий заработок — тяжелые последствия. Отвечает участковый инспектор милиции

4 июля 2025
Читать новость
Беларусь помнит

Глуск продолжает праздновать День Независимости

3 июля 2025
Читать новость
Беларусь помнит

Празднование Дня Независимости в Глуске. Фоторепортаж

3 июля 2025
Читать новость
Общество

Поздравление Олега Дьяченко с Днем Независимости Республики Беларусь

3 июля 2025
Читать новость