Темы

Пры абмежаваных магчымасцях на рост зарплат у Беларусі захаваецца кантроль над цэнаўтварэннем

Пры абмежаваных магчымасцях на рост зарплат у Беларусі захаваецца кантроль над цэнаўтварэннем. Аб гэтым заявіў 15 мая Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання Мінскага трактарнага завода.

“Мы пастараемся пры адсутнасці росту заработнай платы збалансавацца так, каб цана не захліствала заработную плату”, —сказаў беларускі лідар.

“Галоўная задача па краіне да выбараў: мы ні ў якім разе не павінны займацца папулізмам і наганяць зарплату, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. — Нам трэба захаваць той узровень, які застаўся з мінулага года”.

“Па цэнаўтварэнні мы пракантралюем. Практычна ўсе цэны залежаць ад нас. Мы бачым, дзе яны падаюць, дзе паднімаюцца. Калі растуць цэны на імпарт, то і бог з ім. Галоўнае, каб на тавары беларускай вытворчасці цэны не раслі”, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Разам з тым кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў шэрагу выпадкаў стрымліванне цэн недапушчальна, паколькі гэта прывядзе да вымывання тавараў з розніцы. “Але па многіх відах мы цэны бачым і кантралюем”, — заявіў ён.

Размаўляючы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву прадпрыемства, Прэзідэнт, у прыватнасці, заявіў, што “па камуналцы (кошце паслуг ЖКГ. — Заўвага БЕЛТА) мы не будзем рухацца так, як раней”.

Што датычыцца магчымасці росту заработных плат, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў канчатковым выніку гэта залежыць ад кіраўніцтва канкрэтнага прадпрыемства. Паводле яго слоў, калі дазваляюць фінансавыя магчымасці, то заўсёды можна дадаткова матэрыяльна прастымуляваць працу канкрэтных спецыялістаў, якіх важна захаваць для далейшага развіцця прадпрыемства. “Будзеш у добрым плюсе — даплаці. Але людзям трэба тлумачыць, што нам сёння трэба грошы ўкласці ў мадэрнізацыю, каб да 2020 года рэалізаваць гэтыя планы”, — сказаў беларускі лідар, звяртаючыся да генеральнага дырэктара МТЗ Фёдара Дамаценкі.

БелТА

Последние новости

Культура

АФИША ВЫХОДНОГО ДНЯ. Мероприятия в Глуске 13—14 сентября

12 сентября 2025
Читать новость
Актуально

Скоро ли введут цифровой белорусский рубль, прокомментировали в Нацбанке

12 сентября 2025
Читать новость
Общество

Пионеры Глусчины отпраздновали 35-летие самоопределения Белорусской республиканской пионерской организации

12 сентября 2025
Читать новость
Общество

О работе следователя узнали в Глусском райотделе СК

12 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: нужно мобилизовывать и объединять людей для благоустройства Минска

12 сентября 2025
Читать новость
Власть

12 сентября — День сотрудника органов предварительного следствия. Поздравление руководства района

12 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем