Темы

Сапраўдная летняя гарачыня чакае беларусаў на бягучым тыдні

У бліжэйшыя дні беларусаў чакае сапраўдная летняя гарачыня, паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Святлана Рыбакова.

“Чэрвень у гэтым годзе не вызначаўся стабільнасцю. Вельмі цёплым выдаўся пачатак месяца, затым быў тыдзень даволі халоднага надвор’я, а з сярэдзіны месяца ў Беларусь вярнулася цеплыня. І ў бліжэйшыя дні нас чакае сапраўдная летняя гарачыня, а дзякуючы антыцыкланальнаму характару ўмоў надвор’я разлічваць на дажджы не даводзіцца”, – адзначыла Святлана Рыбакова.

У пятніцу, 24 чэрвеня, ападкаў не чакаецца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 12 да 18 градусаў, удзень – 26-32 градусы цяпла, месцамі па Віцебскай і Магілёўскай абласцях – на пару градусаў ніжэй.

“Да канца тыдня праважны ўплыў на надвор’е ў Беларусі будзе аказваць антыцыклон, сфарміраваны цёплай паветранай масай”, – расказала Святлана Рыбакова.

У суботу, 25 чэрвеня, чакаецца сухое надвор’е. Тэмпература паветра ў начны час не апусціцца ніжэй за 13-20 градусаў цяпла, удзень будзе да плюс 32, па паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да плюс 34.

У нядзелю, 26 чэрвеня, захаваецца гарачае надвор’е. На большай частцы тэрыторыі краіны будзе без ападкаў, толькі ўдзень месцамі па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях, дзе праявіцца ўплыў атмасфернага фронту, што перамяшчаецца з Заходняй Еўропы, пройдуць кароткачасовыя навальнічныя дажджы. Начная тэмпература будзе знаходзіцца ў межах 16-22 градусаў цяпла, удзень будзе ад 27 да 32 градусаў са знакам плюс, па поўдні паветра прагрэецца да плюс 34.

Паводле слоў Святланы Рыбаковай, у пачатку наступнага тыдня атмасферныя франты абумовяць няўстойлівае надвор’е.

У панядзелак, 27 чэрвеня, уначы месцамі, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя навальнічныя дажджы, месцамі навальніцы будуць суправаджацца парывістым ветрам. Тэмпература паветра ўначы – 17-22 градусаў цяпла. Дзённая тэмпература будзе ўтрымлівацца ў межах ад 25 да 32 градусаў са знакам плюс, па паўднёвым усходзе – на пару градусаў вышэй.

У аўторак, 28 чэрвеня, месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы, пры навальніцах парывісты вецер. Тэмпература ўначы складзе ад 13 да 20 цяпла, удзень – 21-28 градусаў вышэй за нуль, па поўдні Беларусі – на 2-4 градусы вышэй.

Да сярэдзіны тыдня спёка спадзе. У сераду, 29 чэрвеня, тэмпература паветра ўначы складзе 13-20 градусаў цяпла. Дзённая тэмпература чакаецца ў межах ад 21 да 28 градусаў вышэй за нуль. Месцамі не абыдзецца без кароткачасовых навальнічных дажджоў.

Последние новости

Актуально

Глусский РОВД. Что грозит за выращивание наркосодержащих растений?

14 сентября 2025
Читать новость
Культура

АФИША ВЫХОДНОГО ДНЯ. Мероприятия в Глуске 13—14 сентября

12 сентября 2025
Читать новость
Актуально

Скоро ли введут цифровой белорусский рубль, прокомментировали в Нацбанке

12 сентября 2025
Читать новость
Общество

Пионеры Глусчины отпраздновали 35-летие самоопределения Белорусской республиканской пионерской организации

12 сентября 2025
Читать новость
Общество

О работе следователя узнали в Глусском райотделе СК

12 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: нужно мобилизовывать и объединять людей для благоустройства Минска

12 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем