Темы

Склад беларускіх сем’яў павялічваецца

Склад беларускіх сем’яў павялічваецца, паведаміла на прэс-канферэнцыі намеснік начальніка аддзела народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Марына Арцёменка.

У 2015 годзе доля дзяцей, народжаных трэцімі і наступнымі, склала 16,8 працэнта ў агульнай колькасці народжаных (у 2014 годзе — 14,6 працэнта). На 1 ліпеня бягучага года ў органах па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне на ўліку знаходзіліся 83 тыс. шматдзетных сем’яў — амаль 7 працэнтаў ад агульнай колькасці сем’яў з дзецьмі. Для параўнання: паводле даных перапісу насельніцтва 2009 года, такіх сем’яў налічвалася 62,5 тыс.

Трэба адзначыць, што, нягледзячы на працэс зніжэння колькасці жанчын рэпрадуктыўнага ўзросту, у мінулым годзе нарадзілася 119 тыс. дзяцей — гэта самы высокі паказчык за ўсю гісторыю суверэннай Беларусі. Сумарны каэфіцыент нараджальнасці ў 2015 годзе склаў 1,72 (у 2014 годзе — 1,69).

Павялічваецца не толькі колькасць народжаных дзяцей, але і склад сем’яў — 57,2 працэнта нованароджаных з’яўляюцца другімі і наступнымі дзецьмі ў сваіх сем’ях.

Рост нараджальнасці назіраецца і ў бягучым годзе. За студзень-чэрвень у рэспубліцы нарадзілася 58 тыс. 266 дзяцей — на 1 тыс. 718 дзяцей, або на 3 працэнты больш, чым у студзені-чэрвені мінулага года.

Последние новости

Общество

Глуск: 1396—2026. Не глуш, а цэнтр Палесся

20 апреля 2026
Читать новость
Общество

В Минске встретились ветераны Военно-морского флота из всех регионов Беларуси

20 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Победу приближали как могли

18 апреля 2026
Читать новость
Образование

В Глуске управление по труду провело очередную ярмарку вакансий

18 апреля 2026
Читать новость
Общество

Глусчане на республиканском субботнике. Фоторепортаж

18 апреля 2026
Читать новость
Власть

Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв на субботнике работал на животноводческом объекте в ОАО «Турино-агро»

18 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем