Темы

У Глуску 8 лістапада адбудзецца раённае свята працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2019”

У Глуску 8 лістапада адбудзецца раённае свята працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2019”

У Глуску 8 лістапада адбудзецца раённае свята працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2019”. Жыхароў і гасцей горада чакае насычаная культурна-забаўляльная праграма.

Пачнуцца “Дажынкі” з малебна за ўраджай, які ў 9 раніцы будзе адслужаны ў Свята-Богаяўленскім храме Глуска. Чакаецца, што набажэнства ўзначаліць епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім.

З 10 раніцы ў цэнтры Глуска распачнецца вялікі кірмаш. Да ўдзелу запрошаны ААТ “Бабушкіна крынка”, “Магілёўхлебапрадукт”, “Чырвоны харчавік”, Бабруйскі мясакамбінат, Бабруйскі завод раслінных алеяў, Быхаўскі кансервава-агароднінасушыльны завод, гандлёвы дом “Цымус”, свае тавары і прадукцыю таксама прапануюць Клічаўскае і Глускае райпо, Бабруйскі гандлёвы цэнтр, бабруйскі “Прамгандаль”, “Бабруйсктрыкатаж”, “Клічаўскія Бытпаслугі” і Асіповіцкі камбінат бытавога абслугоўвання. На выставах-продажах, якія пачнуцца таксама ў 10 раніцы, госці свята змогуць купіць вырабы майстроў дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва,  акрамя гэтага, будзе арганізавана выстава народнай творчасці “Дажыначны кірмаш” (беларускія падворкі).

У 12:00 на бульвары Грахоўскага адбудзецца адкрыццё памятнага знака “Роднае гняздо” і Цэнтра культуры і вольнага часу “Арыён”, у цырымоніі прыме ўдзел старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Леанід Заяц.

Урачыстая цырымонія ўзнагароджвання перадавікоў аграпрамысловага комплексу Глускага раёна пачнецца ў 13 гадзін у “Арыёне” (уваход па запрашэннях).

Спартыўная праграма свята адкрыецца ў 11 гадзін. На новай хакейнай пляцоўцы, якая дасталася глушчанам у падарунак ад жыхароў Бабруйска, пройдзе спартландыя “Спартыўная сям’я — здаровая краіна”. На міні-стадыёне ў 11 гадзін пачнецца турнір па міні-футболе сярод навучэнцаў устаноў адукацыі Глуска і Глускага раёна, прысвечаны памяці двойчы Героя Савецкага Саюза Шутава Сцяпана Фёдаравіча.

На абноўленым цэнтральным стадыёне Глуска першымі згуляюць каманды ветэранаў футбольных клубаў “Белшына-Бабруйск” і “Днепр-Магілёў” — таварыская сустрэча пачнецца ў 13 гадзін. А ўжо ў 15:00 таварыскую сустрэчу па футболе правядуць зборная Глуска (дарослыя) і зборная школьнікаў. Так што заўзятарам гэтай гульні і спорту ўвогуле сумаваць не прыйдзецца — жарсці будуць кіпець не на жарт.

Аматарам культурных мерапрыемстваў таксама знойдзецца каго паслухаць і на каго паглядзець. На адкрытай канцэртнай пляцоўцы каля раённага Дома культуры з 10 раніцы і да вечара будуць выступаць творчыя калектывы Глускага, а таксама суседніх Асіповіцкага, Бабруйскага і Кіраўскага раёнаў. Дзяцей запрашаюць на атракцыёны і гульнявыя пляцоўкі. А вечарам дарослых разам з дзецьмі чакаюць у абноўленым кінатэатры “Арыён” — тут у 19:00 пакажуць фільм для сямейнага прагляду “Правілы геймера” (6+).

Последние новости

Общество

Повышается зарплата работников бюджетной сферы

20 августа 2025
Читать новость
Общество

Меркаванне. Алег Дзячэнка: чаму Трамп патэлефанаваў Лукашэнку

20 августа 2025
Читать новость
АПК

На полях Глусского района

20 августа 2025
Читать новость
Власть

Нет никаких секретов. Лукашенко заявил о готовности сотрудничать с Ираном по широкому спектру направлений

20 августа 2025
Читать новость
АПК

Глусский район принимал каравай из зерна нового урожая

20 августа 2025
Читать новость
АПК

Аграрии Могилёвской области преодолели рубеж по намолоту миллиона тонн зерна нового урожая

20 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем