Темы

У Глуску адсвяткавалі Дзень народнага адзінства

У Глуску адсвяткавалі  Дзень народнага адзінства

“У адзінстве народа — адзінства краіны!” — так называлася ўрачыстасць, якая прайшла ў Глуску 17 верасня з нагоды новага дзяржаўнага свята — Дня народнага адзінства. У фае кінатэатра “Арыён” — тэматычны стэнд, прыгожая фотазона, выстава зброі, экіпіроўкі, абмундзіравання, рыштунку часоў Айчыннай вайны, падрыхтаваная ўдзельнікамі ваенна-гістарычнага клуба “Салдаты Перамогі”, тэматычны куток ад раённага краязнаўчага музея і жывое гучанне флейты. Усё гэта стварала адчуванне свята ўжо на ўваходзе, да пачатку ўрачыстасці.


У зале — прадстаўнікі працоўных калектываў, моладзь, ветэраны працы. “Згуртаванасць, салідарнасць і ўзаемаразуменне беларусаў, аб’яднаных гісторыяй, традыцыямі, культурай і духам роўнасці і павагі, — гэтыя якасці заўсёды былі галоўнымі для нашага народа, такімі і павінны заставацца”, — сказаў у прывітальным слове старшыня Глускага раённага выканаўчага камітэта Сцяпан Чачуха. Наша агульная мэта — моцная і квітнеючая Беларусь, краіна, у якой камфортна і бяспечна жыць, дзе людзі сваёй працай і сваім талентам могуць дабівацца поспеху. Дасягнуць гэтага можна толькі разам, не адступаючы перад цяжкасцямі і выпрабаваннямі, падкрэсліў ён. Сцяпан Чачуха падзякаваў усім, хто ў няпростыя часы падтрымаў мір на нашай зямлі, ён павіншаваў прысутных са святам і пажадаў усім шчасця і дабра, поспехаў у працы на карысць Радзімы.

З нагоды свята шэраг глушчан адзначылі ўзнагародамі. За актыўную жыццёвую пазіцыю і значны асабісты ўклад у развіццё і рэалізацыю дзяржаўнай моладзевай палітыкі Ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама ўзнагароджаны Віктар Харытонаў, старшы ўчастковы інспектар раённага аддзела ўнутраных спраў. Падзячныя пісьмы Глускага райвыканкама за актыўную грамадскую дзейнасць, праяўлены патрыятызм, прынцыповую стойкасць і цвёрдасць перакананняў, асабісты ўклад ва ўмацаванне асновы дзяржаўнасці і ў сувязі з Днём народнага адзінства атрымалі: дырэктар раённага краязнаўчага музея Наталля Акуліч, маёр міліцыі запасу, інжынер па допуску транспартных сродкаў да ўдзелу ў дарожным руху УП “Белтэхагляд” па Магілёўскай вобласці Андрэй Грамыка, падпалкоўнік у адстаўцы Валерый Сураўнёў, начальнік адасобленай групы (Глускага раёна) ваенкамата Бабруйска, Бабруйскага, Глускага і Кіраўскага раёнаў маёр Сяргей Корбут і спецыяліст па тэхнічнай інвентарызацыі Глускага бюро Бабруйскага філіяла РУП “Магілёўскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры” Раман Тычына (абодва — члены клуба “Салдаты Перамогі”), дырэктар Завалочыцкага НПК Наталля Шылава, падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы Уладзімір Шчука, Уладзімір Чабан, Людміла Клыга. Людміла Аляксандраўна падзякавала за віншаванне, за памяць. Нас аб’ядноўвае пачуццё патрыятызму, адзначыла яна, але патрыятызм — гэта не жаданне браць ад сваёй Радзімы ўсё, што яна здольна даць, а гатоўнасць зрабіць для яе ўсё, што можаш сам, што ў тваіх сілах. На нашай зямлі на працягу стагоддзяў жылі людзі розных нацыянальнасцяў, розных веравызнанняў, жылі мірна, захоўвалі паміж сабой згоду, гэта стала візітоўкай Беларусі, гэтым мы можам ганарыцца, а яшчэ — любіць сваю Радзіму, не таму, што яна вялікая ці маленькая, а таму, што яна наша, заклікала Людміла Клыга. Так, якія б ветры не шумелі над Беларуссю, нашы моцныя традыцыі, народная памяць, беларуская культура аб’ядноўваюць людзей. Кожны разумее, што толькі разам можна будаваць моцную і прыгожую краіну, краіну, якой можна ганарыцца.


Да Дня народнага адзінства мясцовыя работнікі культуры падрыхтавалі добрую канцэртную праграму — лаканічную, дынамічную, разнастайную, дзе ўсе нумары — да месца. Асобна хочацца ім падзякаваць за ўменне адшукваць новыя таленты, даваць ім магчымасць раскрыцца, праявіць сябе. Гэта яшчэ раз пераконвае, што Глушчына — добры край таленавітых людзей. За гэта мы яе і любім. А яшчэ таму — што яна наша.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ
Фота Ганны АЎТУХОВАЙ

Последние новости

Общество

22 сентября пройдет акция «День без автомобиля. Беларусь за чистый воздух»

18 сентября 2025
Читать новость
Общество

Тематическая горячая линия по вопросу качества торгового обслуживания населения Могилевской области

18 сентября 2025
Читать новость
Общество

«Мой народ — моя гордость!» — праздничный митинг под таким названием сегодня, 17 сентября, прошел в Глуске

17 сентября 2025
Читать новость
Актуально

Делегация Глусского района участвует в праздничном мероприятии ко Дню народного единства, которое проходит в Могилёве

17 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко ориентирует на единую стратегию формирования исторической памяти

17 сентября 2025
Читать новость
Общество

Единство начинается с семьи

17 сентября 2025
Читать новость