Темы

Урад і Нацбанк распрацуюць план мерапрыемстваў па дэдаларызацыі эканомікі

Урад і Нацбанк распрацуюць план мерапрыемстваў па дэдаларызацыі эканомікі, паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка па выніках пашыранага пасяджэння праўлення Нацбанка.

“Найважнейшай задачай цяпер з’яўляецца актывізацыя работы па дэдаларызацыі беларускай эканомікі. У сувязі з гэтым Нацыянальны банк выступіў з ініцыятывай распрацаваць сумесны план мерапрыемстваў урада і Нацыянальнага банка, які прадугледжвае ўсебаковыя меры па дэдаларызацыі эканомікі і дакладны графік іх рэалізацыі”, – паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей.

Як было адзначана ў ходзе пасяджэння, на фоне неспрыяльнай знешнеэканамічнай сітуацыі ў I квартале Нацыянальным банкам і банкамі ў цэлым дасягнуты пастаўленыя на гэты перыяд задачы. “Запаволенне тэмпаў росту грашовай масы, фарміраванне чыстага прапанавання замежнай валюты на ўнутраным валютным рынку, нармалізацыя сітуацыі на дэпазітным рынку абумоўліваюць змяншэнне інфляцыйнага націску ў Рэспубліцы Беларусі. Гэта стварае магчымасці для паступальнага зніжэння рэальных працэнтных ставак у эканоміцы, улічваючы іх даволі высокі цяперашні ўзровень”, – праінфармавалі ў Нацбанку.

Адпаведна адной з задач для банкаўскай сістэмы ў бліжэйшы час застанецца “нармалізацыя” рызыка-прэміі, якая закладзена ў працэнтных стаўках як па дэпазітах, так і па крэдытах. Яе вырашэнне будзе ажыццяўляцца паступальна, з улікам комплекснага аналізу існуючых макраэканамічных рызык і прагнозу развіцця эканомікі краіны.

Адначасова будзе прадоўжана рэгуляванне грашовага прапанавання. “Цяпер гэта аб’ектыўна неабходна для захавання макраэканамічнай збалансаванасці і забеспячэння фінансавай стабільнасці”, – адзначылі ў Нацбанку.

Последние новости

Общество

Тематическая горячая линия по вопросу качества торгового обслуживания населения Могилевской области

18 сентября 2025
Читать новость
Общество

«Мой народ — моя гордость!» — праздничный митинг под таким названием сегодня, 17 сентября, прошел в Глуске

17 сентября 2025
Читать новость
Актуально

Делегация Глусского района участвует в праздничном мероприятии ко Дню народного единства, которое проходит в Могилёве

17 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко ориентирует на единую стратегию формирования исторической памяти

17 сентября 2025
Читать новость
Общество

Единство начинается с семьи

17 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко в преддверии Дня народного единства помиловал 25 человек

17 сентября 2025
Читать новость