Темы

З флікерам бяспечней

За дзевяць месяцаў года на тэрыторыі Магілёўскай вобласці зарэгістравана 405 дарожна-транспартных здарэнняў, 122 з іх адбыліся з удзелам пешаходаў. Як паведамілі нам у аддзяленні дзяржаўтаінспекцыі, прыкладна ў палове выпадкаў пешаходы ў цёмны час сутак былі без святловяртальных элементаў. І гэта пры тым, што сёння, мабыць, ужо няма такога чалавека, які б не ведаў, што дзеля ўласнай бяспекі ў цёмны час сутак кожнаму пешаходу неабходна мець флікер.

Дзяржаўтаінспекцыя звяртае ўвагу, што важна, каб святловяртальны элемент быў надзеты правільна і быў бачным для вадзіцеля, а пешаход абавязкова павінен рухацца насустрач транспарту. Зыходзячы з гэтага, флікеры павінны быць на пярэдняй частцы вопраткі, калі гэта падвеска — яе лепш прымацаваць за рэмень, пояс, гузік ці карман; сумкі, партфелі або рукзакі са святловяртальнымі ўстаўкамі трэба трымаць у правай руцэ, а не за спінай. Дзецям лепш за ўсё насіць адзенне з ужо прышытымі святловяртальнымі элементамі, калі такога адзення няма, бацькам самім можна прышыць на дзіцячую вопратку такую стужку; вельмі добры варыянт — нарукаўная павязка, яе трэба надзяваць на правую руку, а лепш — на дзве.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае пешаходам пра адміністрацыйную адказнасць за невыкарыстанне флікера ў цёмны час сутак: за гэта парушэнне прадугледжаны штраф у памеры ад адной да трох базавых велічынь, гэта значыць ад 150 да 450 тысяч рублёў. Набыць флікер і насіць яго — будзе значна дзешавей і бяспечней.

Т. ЛУКАШЭВІЧ 

Последние новости

Здоровье

Профилактика туберкулеза

19 июля 2025
Читать новость
АПК

Студенческий отряд «Стрела» имени С. А. Калинковского

19 июля 2025
Читать новость
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить и что посмотреть в Глуске в ближайшие выходные

18 июля 2025
Читать новость
Актуально

Американская белая бабочка — опасный карантинный вредитель

18 июля 2025
Читать новость
Актуально

Собрались в Карнице земляки

18 июля 2025
Читать новость
Актуально

“Нельзя, чтобы уборочная проходила в небрежном режиме”. Вот какие вопросы обозначил перед аграриями Александр Лукашенко

18 июля 2025
Читать новость