Темы

Зацверджаны графік правядзення цэнтралізаванага тэсціравання ў 2016 годзе ў Беларусі

Зацверджаны графік правядзення цэнтралізаванага тэсціравання ў 2016 годзе ў Беларусі. Адпаведная пастанова Міністэрства адукацыі нумар 6 “Аб правядзенні цэнтралізаванага тэсціравання па вучэбных прадметах у 2016 годзе” ад 2 лютага апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Па графіку дата правядзення цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове – 13 чэрвеня, па рускай мове – 14 чэрвеня, грамадазнаўстве – 16 чэрвеня, біялогіі – 18 чэрвеня, матэматыцы – 19 чэрвеня, гісторыі Беларусі – 21 чэрвеня, хіміі – 23 чэрвеня, фізіцы – 24 чэрвеня, замежнай мове (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская) – 25 чэрвеня, сусветнай гісторыі (навейшы час), геаграфіі – 27 чэрвеня.

Таксама ўстаноўлены пералік устаноў адукацыі, вызначаных пунктамі рэгістрацыі і правядзення цэнтралiзаванага тэсцiравання, час пачатку цэнтралізаванага тэсціравання – 11.00. Дата рэзервовага дня – 5 ліпеня (аўторак). Тэрміны рэгістрацыі абітурыентаў для праходжання цэнтралізаванага тэсціравання ў рэзервовы дзень устаноўлены з 28 чэрвеня па 1 ліпеня. Таксама вызначаны пункты рэгістрацыі для праходжання цэнтралізаванага тэсціравання ў рэзервовы дзень. Пунктам правядзення цэнтралізаванага тэсціравання ў рэзервовы дзень вызначаны Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Тэрмін перадачы ў Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў базы даных абітурыентаў і заявак на экзаменацыйныя матэрыялы – да 4 чэрвеня.

Дакументам вызначана, што база даных абітурыентаў фарміруецца з дапамогай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы “Агульнарэспубліканскі банк даных удзельнікаў цэнтралізаванага тэсціравання”; абітурыенты размяркоўваюцца па аўдыторыях у пунктах правядзення цэнтралізаванага тэсціравання з выкарыстаннем спісаў абітурыентаў, складзеных у алфавітным парадку.

Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Последние новости

Актуально

Глусский РОВД. Что грозит за выращивание наркосодержащих растений?

14 сентября 2025
Читать новость
Культура

АФИША ВЫХОДНОГО ДНЯ. Мероприятия в Глуске 13—14 сентября

12 сентября 2025
Читать новость
Актуально

Скоро ли введут цифровой белорусский рубль, прокомментировали в Нацбанке

12 сентября 2025
Читать новость
Общество

Пионеры Глусчины отпраздновали 35-летие самоопределения Белорусской республиканской пионерской организации

12 сентября 2025
Читать новость
Общество

О работе следователя узнали в Глусском райотделе СК

12 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: нужно мобилизовывать и объединять людей для благоустройства Минска

12 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем