Темы

Запрашэнні на ўчасткі для галасавання будуць разасланы выбаршчыкам за 10 дзён да выбараў

Запрашэнні на ўчасткі для галасавання будуць разасланы выбаршчыкам за 10 дзён да выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу шостага склікання. Аб гэтым паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік.

Разам з запрашэннямі выбаршчыкам разашлюць інфармацыйныя матэрыялы аб кандыдатах. Згодна з каляндарным планам выбараў, акруговыя выбарчыя камісіі павінны вырабіць іх не пазней за 26 жніўня.

Да 27 жніўня на ўчастках для галасавання павінны быць аформлены стэнды з інфармацыйнымі матэрыяламі аб кандыдатах у дэпутаты. Паводле слоў Мікалая Лазавіка, гэта будуць вялікія агульныя плакаты аб прэтэндэнтах на месца ў парламенце.

На папярэдніх выбарах у Беларусі выбаршчыкаў запрашалі прыняць удзел у галасаванні з дапамогай СМС. Ці будуць рабіць такую рассылку на гэты раз, пакуль невядома. “Паглядзім яшчэ. Мы канчатковага рашэння пакуль не прынялі”, – сказаў Мікалай Лазавік.

Цяпер у Беларусі ідзе перадвыбарная агітацыя, яна будзе прадаўжацца да 10 верасня. На 110 месц у парламенце прэтэндуюць больш як 500 чалавек.

Последние новости

Власть

Лукашенко в преддверии Дня Независимости помиловал 16 осужденных

2 июля 2025
Читать новость
Актуально

Глусский РОЧС. Безопасное Купалье

2 июля 2025
Читать новость
Актуально

Что будет на «Купалье» в Александрии

2 июля 2025
Читать новость
Общество

РИКЗ: максимальный результат на ЦЭ и ЦТ показали 2198 участников

2 июля 2025
Читать новость
АПК

Горячая линия по вопросам уборочной кампании заработала в Могилевской области

2 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: память о подвиге нашего народа — вопрос национального достоинства 

2 июля 2025
Читать новость