Темы

Заработкі падлеткаў у лагерах працы і адпачынку вызвалены ад падаходнага падатку

У гэтым годзе заработкі падлеткаў у лагерах працы і адпачынку вызвалены ад падаходнага падатку. Аб гэтым паведаміла 7 мая ў час анлайн-канфрэнцыі на сайце БЕЛТА намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб Міністэрства па падатках і зборах Беларусі Святлана Шаўчэнка.

Лагеры працы і адпачынку, дзе аздараўленне і адпачынак спалучаюцца з грамадска карыснай працай, набываюць усё большую папулярнасць. “У 2015 годзе даходы, атрыманыя дзецьмі ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў за работу ў лагерах працы і адпачынку, вызвалены ад падаходнага падатку. Адпаведна, падлеткі змогуць больш зарабіць”, – адзначыла Святлана Шаўчэнка.

Парадак арганізацыі працы ў лагерах працы і адпачынку рэгулюецца пастановай Савета Міністраў нумар 662 ад 2 чэрвеня 2004 года. Абласнымі выканаўчымі камітэтамі і Мінгарвыканкамам штогод вызначаецца пералік арганізацый, што могуць працаўладкоўваць дзяцей, якія знаходзяцца ў лагерах працы і адпачынку, па працоўных і грамадзянска-прававых дагаворах. Як правіла, гэта арганізацыі сферы адукацыі, будаўніцтва, аховы навакольнага асяроддзя, сельскай гаспадаркі.

У 2014 годзе ў Беларусі на летніх канікулах у лагерах працы і адпачынку пабывалі 15 тыс. падлеткаў.

У гэтым годзе ў аздараўленчую кампанію асаблівая ўвага будзе ўдзелена адкрыццю лагераў працы і адпачынку з кругласутачным знаходжаннем.

Последние новости

Культура

АФИША ВЫХОДНОГО ДНЯ. Мероприятия в Глуске 13—14 сентября

12 сентября 2025
Читать новость
Актуально

Скоро ли введут цифровой белорусский рубль, прокомментировали в Нацбанке

12 сентября 2025
Читать новость
Общество

Пионеры Глусчины отпраздновали 35-летие самоопределения Белорусской республиканской пионерской организации

12 сентября 2025
Читать новость
Общество

О работе следователя узнали в Глусском райотделе СК

12 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: нужно мобилизовывать и объединять людей для благоустройства Минска

12 сентября 2025
Читать новость
Власть

12 сентября — День сотрудника органов предварительного следствия. Поздравление руководства района

12 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем