Темы

Дэпутаты працуюць у рэгіёнах. Прыём грамадзян, сустрэчы з моладдзю, абмен вопытам. Вынікі працоўнага дня ў Глускім раёне старшыні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Ірыны Раінчык

Дэпутаты працуюць у рэгіёнах. Прыём грамадзян, сустрэчы з моладдзю, абмен вопытам. Вынікі працоўнага дня ў Глускім раёне старшыні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Ірыны Раінчык

Прыём грамадзян па асабістых пытаннях 22 лістапада правяла ў Глускім раёне старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык.

Абодва пытанні, з якімі прыйшлі на прыём жыхары раёна (сям’я з Глуска і жыхар вёскі Слаўкавічы), тычыліся вырашэння іх жыллёвых праблем: атрымання арэнднага жылля наўзамен кватэры са спецыяльнага жылфонду і магчымасці выкупіць выдзелены больш за 30 гадоў назад калгасны дом. Пасля дэталёвага разгляду сітуацый заяўнікам былі дадзены тлумачэнні, рашэнні прыняты на карысць грамадзян.

З удзелам Ірыны Раінчык у райвыканкаме прайшла таксама дыялогавая пляцоўка, гаворка вялася аб рабоце органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання ў сучасных умовах. Аб’ядноўваючы вакол сябе людзей (жыхароў вёскі, вуліцы ці шматпавярховых дамоў), можна вырашыць шмат важных праблем, падкрэсліла кіраўнік дэпутацкага корпуса вобласці і прывяла ў якасці прыкладу грамадскія ініцыятывы, якія былі падтрыманы ўладай і рэалізаваны ў розных раёнах. Глускі раён у мінулым годзе таксама ўдзельнічаў у конкурсе такіх ініцыятыў, удзельнічаў паспяхова, у выніку чаго ў раённым цэнтры з’явілася пляцоўка з вулічнымі трэнажорамі.

Пра работу органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання на прыкладзе Магілёва расказалі намеснік главы адміністрацыі Ленінскага раёна горада Яўген Дуплеўскі і старшыня Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў Максім Гурын. У дыялогавай пляцоўцы прынялі ўдзел старшыня Глускага райвыканкама Уладзімір Кніга, старшыня раённага Савета дэпутатаў Вячаслаў Асташэвіч, члены прэзідыума раённага Савета дэпутатаў, старшыні сельскіх Саветаў, прадстаўнікі дэпутацкага корпуса раёна і моладзевага парламента пры раённым Савеце, жыллёва-камунальнай службы, спецыялісты аддзела ідэалагічнай работы. З пачутага глушчан зацікавілі многія моманты, у прыватнасці практыка праводзіць конкурсы на лепшы пад’езд, на лепшыя падвор’е, клумбу і гэтак далей. Нельга не пагадзіцца і з тым, што калі ў рэалізацыі пэўнай ініцыятывы, напрыклад, будаўніцтве дзіцячай пляцоўкі ці зоны адпачынку, прымаюць удзел (асабліва матэрыяльна) самі жыхары, то цэласць зробленага захоўваецца значна даўжэй.

У дзень прыезду ў Глуск Ірына Раінчык і прадстаўнікі  Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў пабывалі ў гімназіі, пазнаёміліся з дзейнасцю ўстановы. Пра работу па патрыятычным выхаванні навучэнцаў расказала дырэктар СШ № 2 імя І. І. Захаранкі Алена Слічонак, а госці падзяліліся вынікамі рэалізацыі праекта Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў у рамках выдання кнігі “Вялікая Айчынная вайна: сямейныя гісторыі”. У сустрэчы прыняў удзел Навум Сандамірскі, ганаровы грамадзянін Глускага раёна, пісьменнік і журналіст.

Праект па выданні такой кнігі насамрэч цікавы і патрэбны (пра яго газета мае намер напісаць асобна).  З аднаго боку ён абуджае ў людзей цікавасць да гісторыі сваёй сям’і ваеннага часу, з другога — спрыяе захаванню гэтай гістарычнай памяці. Зазначым, што выйшла ўжо дзве такія калектыўна напісаныя кнігі сямейных гісторый, сярод іншых ёсць там і гісторыі глушчан. Другі том перададзены ў Глускі гісторыка-краязнаўчы музей.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота Ганны АЎТУХОВАЙ

Последние новости

Власть

Лукашенко о гибридной войне против Беларуси: на любые агрессивные выпады готовы дать самый жесткий ответ

1 июля 2025
Читать новость
Общество

Что будет на «Купалье» в Александрии. Программа мероприятий

1 июля 2025
Читать новость
Общество

От блогеров до Узбекистана. Работа депутата Олега Дьяченко в Глусском районе

1 июля 2025
Читать новость
Власть

Глава Минпрома, новые послы, руководство в министерствах и местной вертикали. Лукашенко принял кадровые решения

1 июля 2025
Читать новость
Общество

Программа праздника Купалье в Глуске

1 июля 2025
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Военно-патриотический квест «Защитники от Великой Победы к современности» прошел в лагере «Городок»

1 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем