Темы

Студэнтам падзякавалі за работу

Студэнтам падзякавалі за работу

Сем студэнцкіх будаўнічых атрадаў з Бабруйска амаль два месяцы адпрацавалі ў сельгасарганізацыях Глускага раёна на рэканструкцыі і будаўніцтве малочна-таварных фермаў. У мінулую пятніцу ў іх быў апошні працоўны дзень. Пасля работы для студэнтаў былі арганізаваны святочныя провады: лепшым прадстаўнікі раённай вертыкалі ўручылі Падзячныя пісьмы і прэміі, усе юнакі атрымалі поўны грашовы разлік, а пасля былі запрошаны за салодкія сталы.
Старшыня Глускага райвыканкама Юрый Дымша сустрэўся ў ААТ “Глускае райаграпрамтэхзабеспячэнне” з удзельнікамі студэнцкага будаўнічага атрада Бабруйскага дзяржаўнага лесатэхнічнага каледжа. Навучэнцы гэтай установы працавалі на будаўніцтве малочна-таварнай фермы ў вёсцы Дуброва і за час сваёй работы адзначыліся стараннасцю і адказнасцю. У дырэкцыі сельгасарганізацыі ніколі не ўзнікала непаразуменняў з моладдзю. А камандзір атрада Вадзім Піскуноў нават быў прызнаны адным з лепшых студэнцкіх лідараў, што працавалі ў раёне і ўзнагароджаны Падзякай Глускага раённага выканаўчага камітэта і прэміяй, якія яму асабіста ўручыў старшыня райвыканкама Юрый Дымша.
Звяртаючыся да моладзі, кіраўнік раёна адзначыў, што студэнты вобласці зрабілі свой дзейсны працоўны ўклад у эканамічнае развіццё краіны. “Рашэнне па рэканструкцыі і будаўніцтве сучасных малочна-таварных фермаў, прынятае Прэзідэнтам, мае для краіны стратэгічнае значэнне і накіравана на ўмацаванне нацыянальнай эканомікі. Дзякуючы таму, што губернатар Магілёўшчыны Пётр Руднік вырашыў падключыць да будаўніцтва студэнтаў, вы, наша моладзь, прынеслі карысць і аказалі дапамогу сваёй дзяржаве,” – сказаў Юрый Дымша. На думку старшыні Глускага райвыканкама, гэтыя працоўныя канікулы, як і студэнтам савецкіх часоў, юнакам запомняцца на ўсё жыццё. І не толькі першымі значнымі заробкамі (у самых добрасумленных юнакоў зарплата за месяц перавысіла нават і чатыры мільёны рублёў), набытым вопытам будаўнічых работ, будатрадаўскай рамантыкай, а і разуменнем свайго дачынення да вырашэння важнай дзяржаўнай задачы.
Юрый Дымша паведаміў, што задаволены работай студэнцкіх будаўнічых атрадаў, і аб гэтым ён далажыў губернатару, пры гэтым прасіў кіраўніка вобласці па магчымасці накіраваць студэнцкія атрады на будаўнічыя пляцоўкі яшчэ і ў верасні. Акрамя таго, кіраўнік раёна звярнуўся да дырэктара лесатэхнічнага каледжа Аляксандра Кубрака, які прысутнічаў на сустрэчы, і навучэнцаў з прапановай аб далейшым супрацоўніцтве навучальнай установы і ААТ “Глускае райаграпрамтэхзабеспячэнне”. Юрый Дымша запрасіў студэнтаў на практыку, а таксама не выключыў магчымасці далейшага працаўладкавання выпускнікоў каледжа ў раёне.
Афіцыйную частку мерапрыемства змяніла добразычлівая размова. Дарослыя і юнакі ўспаміналі сумесную працу на будаўніцтве, разважалі пра будучае. Напрыканцы сустрэчы старшыня Глускага райвыканкама выказаў падзяку кіраўніцтву лесатэхнічнага каледжа, а таксама ўсім кіраўнікам навучальных устаноў, навучэнцы якіх дапамагалі ў будаўніцтве глускіх фермаў. Падзякавалі кіраўніцтву раёна і сельгаспрадпрыемства і прадстаўнікі будатрада, кіраўнікі каледжа – за працоўны і жыццёвы вопыт, а таксама добрую арганізацыю працы і быту.

На здымку: старшыня Глускага райвыканкама Юрый Дымша ўзнагароджвае камандзіра атрада Вадзіма Піскунова.

І.ГРАМЫКА
Фота С.РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Актуально

Налоговая разъясняет, что расширен перечень товаров, подлежащих прослеживаемости

16 июля 2025
Читать новость
Актуально

Советы грибникам

16 июля 2025
Читать новость
Актуально

Налоговая разъясняет, как предоставлять сведения об остатках товаров, подлежащих прослеживаемости

16 июля 2025
Читать новость
Актуально

Помощь семьям к учебному году

16 июля 2025
Читать новость
Актуально

Александр Лукашенко провел встречу с Президентом Индонезии Прабово Субианто

16 июля 2025
Читать новость
Актуально

Редакция побывала в оздоровительном лагере «Городок». Фоторепортаж

16 июля 2025
Читать новость