Темы

Тут маліліся два вякі

Тут маліліся два вякі

У 1814 годзе ў гонар вялікай перамогі над напалеонаўскай арміяй у Гарадку, тады гэта быў Глуск-Пагарэлы, на заходняй ускраіне вёскі была пабудавана Касма-Даміянаўская царква. За ўсе 200 гадоў свайго існавання яна закрывалася толькі аднойчы, на некалькі месяцаў: у 1940 годзе мясцовыя ўлады адкрылі тут ганчарную майстэрню, але ў пачатку вайны майстэрня была закрыта, і службы ў храме прадоўжыліся. У 1944 годзе, калі падчас адступлення разгарэліся жорсткія баі за стратэгічна важны мост цераз раку Пціч, гітлераўцы ператварылі храм у абарончы рубеж. Беражоная Богам і людзьмі, царква істотна не пацярпела, аднак у некаторых месцах на яе сценах і купалах і сёння бачныя сляды ад куль і асколкаў.

Тут жа, побач з царквой, з паўднёвага боку, пахаваны святары, якія ў розныя часы служылі тут. Над васьмю магіламі раскінуліся вялікія старыя ліпы, магчыма, нават равесніцы царквы, якая зараз з’яўляецца помнікам драўлянага дойлідства XIX стагоддзя. Такіх храмаў-помнікаў, пабудаваных у стылі візантыйскай архітэктуры, на тэрыторыі постсавецкай прасторы засталося толькі тры, і адзін з іх — наша Гарадоцкая царква. Даволі доўгі час, аж да 90-х гадоў мінулага стагоддзя, яна была адзінай дзеючай у раёне царквой.

Зараз, нягледзячы на аддаленасць ад раённага цэнтра, Свята-Касма-Даміянаўскі храм у вёсцы Гарадок з’яўляецца адным з шанаваных і часта наведваемых веруючымі і турыстамі месцаў, а яшчэ — знаходзіцца пад аховай дзяржавы, мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці і ў гэтым годзе адзначае свой 200-гадовы юбілей. З гэтай нагоды 14 лістапада, у дзень памяці святых бяссрэбранікаў Касмы і Даміяна, у гарадоцкім храме будзе адслужана святочная літургія (пачатак у 10:00). Богаслужэнне правядзе епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім з клірам епархіі, пасля літургіі адбудзецца хрэсны ход і малебен. Чакаецца вялікая колькасць гасцей і паломнікаў.

Последние новости

Спорт

В Глуске прошел турнир по бильярду

13 мая 2025
Читать новость
АПК

Корманарыхтоўка — адказны этап

12 мая 2025
Читать новость
Общество

Статистический обзор ко Дню семьи

12 мая 2025
Читать новость
Власть

Активизироваться в экономике. Лукашенко о главной задаче в сотрудничестве с Вьетнамом

12 мая 2025
Читать новость
Происшествия

В деревне Городок сгорел жилой дом

12 мая 2025
Читать новость
Актуально

Не станьте жертвой телефонных мошенников

12 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем