Темы

Апошняя сувязь з родным мястэчкам

 

У паэзіі Сяргея Грахоўскага асабіста мяне прыцягвае канкрэтыка, тое, што большасць вершаў напісаны з пэўнай нагоды або маюць рэальных адрасатаў. І, канешне, асаблівую цікавасць выклікаюць вершы, звязаныя з глускай зямлёй.
У сваіх успамінах паэт піша аб тым часе, калі з’явілася магчымасць вярнуцца з сібірскай высылкі: “Я не кажу — дадому. Дому ні я, ні яна (жонка — рэд.) не мелі. Былі толькі тапчаны ў чужых кутках”. І сапраўды — Ганна Парамонаўна, маці паэта, памерла ў 1935 годзе, яшчэ да яго арышту, бацька Іван Аляксандравіч быў арыштаваны за “сувязь з нацыяналістам” (менавіта ў нацыяналізме абвінавачвалі Грахоўскага). Потым былі гады ліхалецця — турма, высылка, падчас вайны разбамбілі селішча дзядзькі Івана Парамонавіча Бобрыка, а ён сам сканаў у чужой хаце — так абарвалася апошняя сувязь з родным мястэчкам. Усе гады, што не меў магчымасці быць на Радзіме, Грахоўскі падтрымліваў сувязь з раднёю — цёткай Зосяй, дваюрадным братам Мікалаем, але ўсе яны на той час жылі не ў Глуску — цётка пераехала да дачкі ў Старобін, а брат даўно ўжо жыў у Мінску.
Пасля рэабілітацыі, крыху ўладкаваўшыся, Сяргей Іванавіч прыехаў у Глуск, каб прайсціся па родных вуліцах, успомніць мінулае і каб адшукаць месца, дзе пахавана маці. Магілу маці паэт знайшоў, там быў устаноўлены помнік, які захаваўся і да нашых дзён. Так з’явіўся адзін з самых прачулых і шчымлівых яго вершаў “Размова з маці”.
Падрыхтавала А.ВАСІЛЕЎСКАЯ

Размова з маці
Я ўсё шукаю матчыну магілу
І не магу знайсці пасля вайны.
Дзе бэз буяў і крыж стаяў пахілы,
Сівыя адцвітаюць палыны.
На могільніку бомбавыя ямы,
На соснах абламаныя сукі,
Крышылі іх і “юнкерсы” і “рамы”,
Грамілі мярцвякоў штурмавікі.
Цяпер спакой і ціша на пагосце.
У добрую асеннюю пару
Прыходжу я сюды, да маці ў госці.
І ўсё, што набалела, гавару.
Яна жыве ў памяці заўсёды,
Яна – ў крыві, у сэрцы і ў душы,
То жне, то сцеле лён у
непагоду,
То месіць хлеб на досвітку
ў дзяжы,
То абувае лапці на ўзмежку,
То ціхенька ўздыхае па начах,
І радасці, і гора, і ўсмешку
Я пазнаю ў зажураных вачах.
Яна мяне люляла і лячыла,
Збірала зёлкі, травы і кару,
Яна мяне з маленства
навучыла
Так гаварыць, як сёння гавару.
Пакуль жыву, жыве са
мною маці:
Ідзе жытнёвай сцежкай
за сяло.
Збірае ў полі жыта да зярняці,
Каб кожнае сцяблінкай
узышло.
У нівах, што красуюць
і сягоння
І зіхацяць іскрынкамі расы,
Згінаюцца, калышуцца,
гамоняць
І матчыны, напэўна, каласы.
Ты чуеш, мама, вось твае ўнукі;
З маленства ім цябе
недастае;
У іх такія жылістыя рукі,
І валасы, і вочы, як твае.
Тваім унукам свет увесь
адкрыты,
І мрояцца, напэўна, нездарма
Далёкія блакітныя арбіты…
Ідзе жыццё. Жыццю канца няма.

Последние новости

Общество

Несколько инвестиционных проектов запланировано реализовать на территории Глусского района в ближайшее время

24 мая 2026
Читать новость
Общество

Пра што пісала “Радзіма” 30 год назад

24 мая 2026
Читать новость
Общество

От патефона до магнитофона. Коллекция аудиоаппаратуры глусчанина Альберта Волкова выставлена в районном историко-краеведческом музее

23 мая 2026
Читать новость
Общество

Глуск: 1396—2026. “Перуновы стрэлы” і шэдэўры сярэднявечных рамеснікаў

23 мая 2026
Читать новость
Общество

Девятиклассник гимназии Глуска Егор Лось принял участие в областном этапе республиканского юниорского лесного конкурса «Квiтней, мой лес»

23 мая 2026
Читать новость
Общество

В Могилёве завершился областной слет юных спасателей пожарных

22 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем