Темы

Чым на канікулах заняцца

Завяршаецца першая вучэбная чвэрць, з панядзелка — у школьнікаў асеннія канікулы. Ці паспелі яны стаміцца за няпоўныя два месяцы вучобы, невядома, але ў школах пастараюцца, каб за наступны канікулярны тыдзень яны паспелі добра адпачыць. Для гэтага з 26 па 31 кастрычніка ва ўсіх навучальных установах раёна будуць дзейнічаць лагеры дзённага знаходжання. Як расказала метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму Валянціна Галамака, плануецца, што аздараўленне ў гэтых лагерах пройдзе 331 школьнік (ад 6 да 14 гадоў). На ўтрыманне аднаго вучня ў лагеры з бюджэту выдаткоўваецца 34 тысячы 100 рублёў на дзень, а бацькоўская даплата за харчаванне складае ад паўтары да трох тысяч рублёў, у залежнасці ад узросту дзіцяці. Што да характару адпачынку, то ў планах работы лагераў — спартыўна-масавыя, культурна-забаўляльныя, пазнавальныя мерапрыемствы, а таксама заняткі ў гуртках і спартыўных секцыях. А вось тым бацькам, чые дзеці на асенніх канікулах застаюцца дома, патрэбна самім паклапаціцца пра іх адпачынак і пра іх бяспеку — і на выпадак узнікнення незвычайнай сітуацыі, і ў плане недапушчэння проціпраўных паводзін саміх непаўналетніх.

Последние новости

Общество

Легкий заработок — тяжелые последствия. Отвечает участковый инспектор милиции

4 июля 2025
Читать новость
Беларусь помнит

Глуск продолжает праздновать День Независимости

3 июля 2025
Читать новость
Беларусь помнит

Празднование Дня Независимости в Глуске. Фоторепортаж

3 июля 2025
Читать новость
Общество

Поздравление Олега Дьяченко с Днем Независимости Республики Беларусь

3 июля 2025
Читать новость
Власть

С Днем Независимости Республики Беларусь! Поздравление от руководства района

3 июля 2025
Читать новость
Власть

Анатолий Исаченко поздравляет с Днем Независимости Республики Беларусь

3 июля 2025
Читать новость